Мінск 16:16

У студзені — жніўні фізічныя асобы прадалі валюты на 880 млн долараў больш, чым купілі

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

6 верасня, Позірк. У студзені — жніўні 2024 года насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 7 млрд 314,8 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 8 млрд 194,7 млн (адмоўнае сальда склала 879,9 млн).

Наяўнай валюты набыта на 4 млрд 885,3 млн, прададзена — на 6 млрд 497,2 млн (-1 млрд 611,9 млн), безнаяўнай — на 2 млрд 429,5 млн і 1 млрд 697,5 млн адпаведна (+732 млн).

У 2023 годзе насельніцтва набыло наяўнай валюты на 6 млрд 31,7 млн долараў, прадало — на 7 млрд 904,7 млн. Безнаяўнай валюты жыхары краіны купілі на 3 млрд 904,7 млн, рэалізавалі — на 2 млрд 213,3 млн. Усяго наяўнай і безнаяўнай валюты за год яны набылі на 9 млрд 825,7 млн, прадалі — на 10 млрд 117,9 млн. Склалася адмоўнае сальда на ўзроўні 292,2 млн.

Паводле інфармацыі рэгулятара, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (ЗВР) на 1 верасня склалі 8 млрд 697,1 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 165,1 млн (+1,94%).

Аб’ём замежнай валюты ў структуры ЗВР павялічыўся за жнівень 0,8 млн долараў і склаў 2 млрд 943,7 млн.

Падзяліцца: