Лукашэнка жадае, каб мітрапаліт Веніямін і надалей умацоўваў “духоўнае адзінства” беларусаў

16 верасня, Позірк. Праваслаўная царква “грае важную ролю ў падтрыманні міжканфесійнай згоды” ў краіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 16 верасня патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з 56-годдзем.
“Сваім архіпастырскім служэннем і малітвамі вы робіце вялікі ўнёсак у захаванне і прымнажэнне маральных і культурна-гістарычных каштоўнасцей на беларускай зямлі, — гаворыцца ў пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка. — Ваша асабістая адкрытасць да дыялогу з людзьмі розных пакаленняў, прынцыпаў і перакананняў дапамагае кожнаму чалавеку адчуць бацькоўскі клопат і падтрымку ў цяжкую хвіліну”.
Лукашэнка жадае, каб “мудрасць і жыццёвы досвед” Веніяміна і надалей служылі “ўмацаванню духоўнага адзінства” беларускага грамадства.
Мітрапаліт Веніямін — першы ўраджэнец Беларусі на чале экзархата. Свяшчэнны сінод РПЦ прызначыў яго на мінскую кафедру 25 жніўня 2020 года. Ён змяніў мітрапаліта Паўла (цяпер мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі, патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі), які быў адкліканы з Беларусі неўзабаве пасля пачатку поствыбарных пратэстаў, адзначыўшыся выказваннямі пра гвалт, у тым ліку з боку сілавікоў, наведваннем у бальніцы пацярпелых на акцыях.
Адразу пасля прызначэння Веніямін стаў не ў прыклад часцей за папярэднікаў сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, актывізаваў супрацу царквы з органамі ўлады, стаў браць актыўны ўдзел у дзяржаўных мерапрыемствах. Неаднаразова ўхваляўся Лукашэнкам фактычна за лаяльнасць да ўлады і прадзяржаўную пазіцыю.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+