“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны адукацыйны праект “Адукаванка”

18 верасня, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі 28 жніўня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект “Адукаванка”, вынікае з пераліку, апублікаванага на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Згодна з абноўленым спісам, да “фарміравання” прылічаныя сайты adukavanka.org, adukavanka.by, старонкі праекта ў “Інстаграме” і “Фэйсбуку”, ютуб-канал, а таксама тэлеграм-каналы adukavanka, adukavanka_habits, adukavanka_lang, adukavanka_plc.
Акрамя гэтага, згаданыя тэлеграм-боты праекта: adukavanka_bot, adukavanka_talkbot, adukavanka_talaka_bot, adukavanka_feedback_bot, adukavanka_support_bot, adukavanka_goals_bot і закрытая тэлеграм-група “Адукаванка. Метадкабінет настаўнікаў Беларусі”.
Датычнымі да “фарміравання” названыя Кацярына Куксо і Алена Мельчанка.
“Нам сумна, што рабіць адукацыю лепшай — экстрэмісцкая дзейнасць у Беларусі. Мы застанемся вернымі сваім ідэалам і марам, нягледзячы на цэтлікі, якія на нас вешаюць. І дакладна ведаем, што крутая адукацыя робіцца мазгамі, а не дручкамі. Мы за прымірэнне беларусаў. Варожасць яшчэ ніводнае грамадства не рабіла лепшым”, — так пракаментавалі рашэнне КДБ у тэлеграм-канале праекта.
“Адукаванка” — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, якая займаецца пытаннямі ўдасканалення адукацыі. Сярод іншага праект прапануе педагогам экспрэс-курсы, канструктары ўрокаў, навучальныя чат-боты і карысныя матэрыялы для запампоўкі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



