На волю выйшаў экс-журналіст Андрэй Толчын

18 верасня, Позірк. Былы журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю 17 верасня, паведаміў “Позірку” дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Паводле інфармацыі палітыка, мужчына вызвалены на падставе працэдуры памілавання.
Толчын быў затрыманы 27 верасня 2023 года. 21 сакавіка 2024-га Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да 2,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта). Скарга на вырак разглядалася 24 траўня ў Вярхоўным судзе, але, паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, была адхіленая. Праваабаронцы прызналі Толчына палітвязнем.
Мужчыну ўнеслі ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Андрэй Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты “Гомельскія ведамасці”, а таксама фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць.
Пасля падзей 2020 года Толчын сышоў з прафесіі.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперт: Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна каланізаваная Расіяй (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАгульная плошча жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай для маючых патрэбу, за чатыры гады зменшылася амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар зніжаецца колькасць занятых у эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства