Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек

3 кастрычніка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек.
З сумеснай заявы вынікае, што адпаведны статус надзелены Ігару Кулешу, Зоі Баранавай, Кірылу Іванову, Уладзіміру Бердніковічу, Васілю Панасюку, Юрыю Піваварчыку, Анастасіі Падгайскай, Яўгену Іваноўскаму, Міхаілу Рудко, Сяргею Цімахаю, Раману Талочку, Сяргею Турунову, Яўгену Шайбаку.
Праваабаронцы расцэньваюць пераслед гэтых асоб як “палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў дачыненні да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска значных падзей”.
Аўтары дакумента патрабуюць перагледзець крымінальныя справы ў дачыненні да пералічаных грамадзян і адмяніць вынесеныя выракі, цалкам рэабілітаваць былых палітвязняў, кампенсаваўшы ім усю шкоду, прычыненую адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Lawtrend, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Праваабарончая супольнасць пачала надаваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. Летась 18 верасня такімі прызналі 150 чалавек, 25 кастрычніка — 39, 17 студзеня 2024 года — 14, 24 студзеня — 9, 28 лютага — 22, 22 сакавіка — 20, 28 сакавіка — 46, 3 траўня — 26, 3 чэрвеня — 29, 24 чэрвеня — 22, 13 жніўня — 22, 6 верасня — 19. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 434.
На 3 кастрычніка ў Беларусі 1.287 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
