За суткі ад агню загінула пяць чалавек, у Кіраўскім раёне трое дзяцей атруціліся чадным газам

6 кастрычніка, Позірк. Пяць чалавек загінула ў Беларусі за мінулыя аператыўныя суткі (з 6:00 да 6:00), вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Мінску праз пажар у кватэры дзевяціпавярховага дома на вуліцы Усходняй памерла жанчына 1937 года нараджэння.
У Віцебску загінула мясцовая жыхарка 1936 г.н. Пажар адбыўся ў жылым доме на вуліцы 10-й Лучэскай.
У аграгарадку Вялікія Бортнікі Бабруйскага раёна (Магілёўская вобласць) у згарэлым жылым доме знойдзена цела мужчыны 1954 г.н.
Гаспадыня дома 1960 г.н. загінула ад агню щ пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна (Мінская вобласць).
МНС таксама паведамляе пра гібель мужчыны 1981 г.н. у вёсцы Млехава Барысаўскага раёна (Мінская вобласць).
Акрамя гэтага, у зводцы ведамства гаворыцца аб атручванні трох дзяцей чадным газам у вёсцы Збышын Кіраўскага раёна (Магілёўская вобласць). Гэта здарылася ў ноч на 6 кастрычніка, шпіталізаваныя дзеці 2014, 2015. і 2017 г. н. Адзначаецца, што атручэнне атрыманае “ў выніку заўчаснага закрыцця засаўкі коміна печы ў жылым доме”.
Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі адбылося 4.762 пажары — на 7,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (4.444). Загінула 375 чалавек (343; +9,3), траўмавана 429 (412; +4,1%).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка