У Брэсце пачалі судзіць 11-ю групу за ўдзел у пратэстах 2020 года

7 кастрычніка, Позірк. Суд Ленінскага раёна Брэста 7 кастрычніка пачаў разглядаць справу Сяргея Нічыпарука, Аляксандра Клімашэвіча і Яўгена Бычко, якія абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Працэс вядзе суддзя Крысціна Папова.
Праваабаронцы адзначаюць, што гэта ўжо 11-я група жыхароў Брэста, якіх судзяць за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Вядома, што дырэктар брэсцкай кампаніі Яўген Бычко быў затрыманы падчас службовай камандзіроўкі. Супрацоўнік ДАІ спыніў яго аўтамабіль на трасе М1 (Брэст — мяжа РФ). Калі кіроўца выйшаў з аўто, на яго накінуліся сілавікі і “паклалі тварам у зямлю”.
Па самай масавай у гісторыі Беларусі крымінальнай “справе аб карагодах” розныя суды Брэста прыгаварылі больш як 130 чалавек.
13 верасня 2020 года ў Брэсце ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў перакрылі рух транспарту на скрыжаванні бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі з праспектам Машэрава, спявалі песні і вадзілі карагоды. Пратэстоўцаў упершыню ў Беларусі разагналі з дапамогай вадамётаў, а неўзабаве распачалі крымінальную справу, якую мясцовыя называюць “карагоднай”.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, абвінавачаныя былі асуджаныя сумарна не менш як на 125 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, 90,5 года — з накіраваннем, 13 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі.


- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка