Ад пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% — Нацбанк

14 кастрычніка, Позірк. Сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 кастрычніка 2024 года склала 11 млрд 313,7 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 1,6% (177,6 млн рублёў), паведамляе Нацыянальны банк.
У параўнанні з 1 студзеня сума наяўных грошай у абароце вырасла на 19,4% (з 9 млрд 474,6 млн рублёў).
У студзені эканамісты праекта “Кошт урада” адзначалі, што павелічэнне ролі наяўных грошай у эканоміцы нясе шэраг пагроз і рызык — ад “росту аб’ёму ценявых плацяжоў і шэрых схем бізнесу” да “павышэння рызыкі раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі”.
7 жніўня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што “так званыя эксперты палохаюць перагрэвам эканомікі”. “З таго боку ўсе эканамічныя навіны падаюцца выключна ў негатыўным ключы, разлічваючы на людзей, якія не вельмі разбіраюцца ў эканамічных мадэлях”, — сказаў кіраўнік урада.
Паводле яго сцвярджэння, у эканоміцы “магло б быць яшчэ больш грошай”, але пакуль урад “не бачыць патрэбы ў дадатковай крэдытнай падтрымцы банкаўскай сістэмы”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+