Намеснік кіраўніка МУС Польшчы: Беларусь можа паспрабаваць сілай дэстабілізаваць абстаноўку на мяжы
15 кастрычніка, Позірк. Ідэя прыпыніць права на прытулак узнікла “ў некалькіх чалавек” у асяроддзі польскага кіраўніцтва “некалькі тыдняў таму падчас вялікай размовы” невыпадкова, стаўшы адказам на “канкрэтныя падзеі”, заявіў у эфіры TVN 24 15 кастрычніка намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Душчык .
Паводле яго, польскі бок атрымаў інфармацыю аб “розных сцэнарах, якія ствараюцца ў Расіі і Беларусі”.
“Беларусам не падабаецца, што граніца становіцца ўсё больш непранікальнай, што яны прайграюць у гэтым супрацьстаянні, што перастаюць зарабляць на гэтым грошы, таму што кантрабандысты ўсё радзей рэкламуюць гэты міграцыйны маршрут, бо бар’ер на граніцы становіцца ўсё больш надзейным”, — сказаў намеснік міністра.
Паводле аднаго са сцэнароў, сцвярджае ён, можа быць зроблена сілавая спроба дэстабілізаваць сітуацыю на мяжы.
Павінны быць дадзены “юрыдычныя гарантыі для рэалізацыі нават негатыўных сцэнарыяў, каб усе службы, якія знаходзяцца на мяжы, ведалі, як дзейнічаць”, дадаў Душык.
Ён адзначыў, што “нават атакуючыя польскіх пагранічнікаў мігранты маю права запытаць прыстанішча”, “дзяржава ў такой сітуацыі бездапаможная, таму што Жэнеўская канвенцыя не прадугледжвае такіх выпадкаў”.
“Калі мы атрымліваем інфармацыю пра тое, што Беларусь <…> прывозіць, напрыклад, людзей з Сірыі, і мы ведаем, што, напрыклад, гэта зняволеныя, якія вызваленыя з сірыйскіх турмаў <…>, і яны пачынаюць збірацца на польскай мяжы — мы павінны часова і тэрытарыяльна прыпыніць права на прытулак. Таму што яно можа быць выкарыстанае для ўзмацнення таго эфекту, якога хоча дабіцца Лукашэнка”, — патлумачыў намеснік кіраўніка МУС.
“Лукашэнка і Пуцін не могуць вырашаць пытанні прадастаўлення прыстанішча, гэта павінны вырашаць мы”, — сказаў ён.
На з’ездзе кіруючай “Грамадзянскай кааліцыі” 12 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, які яе ўзначальвае, абвясціў, што 15 кастрычніка прадставіць на пасяджэнні ўрада новую міграцыйную стратэгію, якая сярод іншага прадугледжвае “часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак”.
Туск паабяцаў, што ўрад “звядзе нелегальную міграцыю да мінімуму”. “Дзяржава павінна сачыць за тым, каб у Польшчу прыязджалі людзі, якія хочуць шчыра працаваць у Польшчы, плаціць падаткі, інтэгравацца ў польскае грамадства, вучыцца ў рэальнай ВНУ. Менавіта гэтыя людзі заслугоўваюць павагі”, – сказаў прэм’ер.
Пасля падзеяў 2020 года ў Беларусі Польшча стала адной з ключавых краін, у якія шмат беларусаў уцякло ад рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Права на прытулак павінна спыняцца толькі ў надзвычайнай сітуацыі — спікер Сейма Польшчы
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі абноўлена 129 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку амаль 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка