“Вясна”: У ліпені — верасні 2024 года зафіксаваны 1.221 выпадак рэпрэсій

24 кастрычніка, Позірк. У Беларусі з 1 ліпеня па 30 верасня зафіксаваны 1.221 выпадак палітычна матываваных рэпрэсій, з іх 360 — затрыманні, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” у аглядзе за трэці квартал 2024 года.
Па выніках красавіка — чэрвеня (другі квартал) вядома пра 1.756 выпадкаў палітычных рэпрэсій, 450 з якіх — затрыманні.
Таксама вядома мінімум пра 400 судоў па адміністрацыйных справах за апошнія тры месяцы (у другім квартале — 1.079), палова прыцягнутых да адказнасці — жанчыны. Праваабаронцы адзначаюць, што не валодаюць усімі звесткамі, таму ўсе лічбы “могуць быць значна большымі”.
Артыкулам КаАП, які найбольш выкарыстоўваецца для палітычнага пераследу, застаецца 19.11 (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). За тры месяцы паводле яго асудзілі не менш за 380 чалавек.
Акрамя гэтага, сілавікі актыўна ладзяць аблавы ў маленькіх гарадах: Бярозе, Глыбокім, Баранавічах, у Столінскім раёне. Не спыняюцца затрыманні і допыты пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю. Паводле “Вясны”, за мінулыя тры месяцы сілавікі працягвалі затрымліваць беларусаў па вяртанні з Літвы і Польшы (лічбы не прыводзяцца).
Агулам за дзевяць месяцаў 2024 года ў краіне затрымана не менш за 1.797 чалавек.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што з 2020 года больш за 6 тыс. чалавек было асуджана з палітычных матываў. Прозвішчы гэтых людзей праваабаронцам вядомыя.
Таксама “Вясна” мае прозвішчы амаль 7,4 тыс. чалавек, на якіх былі заведзеныя палітычна матываваныя крымінальныя справы, “амаль чвэрць гэтых людзей — жанчыны”. Да пазбаўлення волі прыгаворана не менш за 2.336 чалавек, да абмежавання — мінімум 681.
За верасень з палітычных матываў было асуджана мінімум 170 чалавек (46 жанчын, 124 мужчыны).
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал дзяржпрадпрыемстваў зменшыліся, прыватных і замежных — вырасліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 20 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля васьмідзённай паўзы колькасць спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі ў Польшчу зноў дасягнула трохзначнай адзнакіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+