“Вясна”: За другі квартал зафіксавана 1,8 тыс. выпадкаў палітычных рэпрэсій

26 ліпеня, Позірк. З 1 красавіка па 30 чэрвеня зафіксавана не менш за 1.756 выпадкаў палітычных рэпрэсій у Беларусі (ператрусы, выклікі на допыт, суды і г.д.), з якіх не менш за 450 — затрыманні, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцам вядома мінімум аб 1.079 судах па адміністрацыйных справах за гэты перыяд. Часцей за ўсё судзяць за падпіску на “экстрэмісцкія рэсурсы” і рэпост паведамленняў з іх у сацыяльных сетках па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Акрамя таго, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы.
За першыя тры месяцы 2024 года ў краіне зафіксавана не менш за 987 затрыманняў. Агулам за паўгоддзе затрымана не менш за 1.437 чалавек, зазначаюць праваабаронцы.
Як падкрэслівае “Вясна”, лічбы могуць быць значна большымі з-за таго, што праваабаронцы не валодаюць паўнатой звестак аб рэпрэсіях.
Раней паведамлялася, што па палітычна матываваных крымінальных справах у чэрвені вынесеныя абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да не менш за 146 чалавек, у траўні па “палітычных” справах было асуджана не менш за 145 чалавек.
Масавыя рэпрэсіі працягваюцца з 2020 года.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



