Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД адбудзецца 5 снежня (выпраўлена)
Шаноўныя чытачы і падпісчыкі!
У першапачатковай заметцы “Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД адбудзецца 5 лістапада”, апублікаванай 28 кастрычніка ў 12:54, утрымлівалася памылковая дата будучай сустрэчы. У арыгінальны матэрыял унесеныя карэктывы, ніжэй дублюецца выпраўленая версія.
Прыносім прабачэнні за дапушчаную памылку.
28 кастрычніка, Позірк. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 5 снежня. Пра гэта было заяўлена на сустрэчы беларускага палітыка з першым намеснікам прэм’ер-міністра РФ Дзянісам Мантуравым 28 кастрычніка ў Мінску.
Гаспадар сустрэчы паведаміў расійскаму госцю, што ў дзвюх краін дастаткова сумесных праектаў, “нават больш <…> аб’ёмаў грошай, якія Расія выдзеліла ў якасці крэдытаў”. “Магчыма, мы дамовімся пра тое, што Расія будзе зацікаўленая ў новых нашых праектах і будзе павялічанае гэтае фінансаванне. Але гэта ўжо будзе ў выніку вашых перагавораў [з урадам Беларусі]”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, апошнім часам з кіраўніцтвам РФ “часта ідзе гаворка пра тое, што Захад не здолеў паставіць краіны на калені і неяк прыціснуць”. У гэтым Лукашэнка бачыць “вялікую заслугу” расійскіх сектараў эканомікі, у прыватнасці прамысловасці.
“Мы паставілі перад сабой амбітную задачу, зноў разам з расіянамі, пераадолець залежнасць ад імпарту і сур’ёзна заняліся імпартазамяшчэннем, — сказаў Лукашэнка. — Я думаю, што гэта вялікі кавалак вашай працы ў Беларусі з нашым урадам, каб вызначыцца, як будзем дзейнічаць далей”.
Спікер падзякаваў суразмоўцу і кіраўніцтву РФ агулам за тое, што расійскі бок прафінансаваў “многія сумесныя імпартазамяшчальныя праекты”.
“Маюцца і такія знакавыя, глабальныя праекты, як фінансаванне і вытворчасць самалёта “Асвей”, — заявіў Лукашэнка. — Для нас гэта наогул, можна сказаць, новая гісторыя. <…> Можа быць, з гэтага самалёта і пачнецца эра авіябудавання ў Беларусі”.
“Мы некалі адкрывалі новую эру ў вытворчасці аўтамабіляў у Беларусі. Таксама вельмі важнае пытаньне. Вы ў Расіі больш, чым хто-небудзь, разумееце ў гэтай справе. Хацелася б, каб тыя непаразуменні (ці ж нейкія недагаворкі нават можна сказаць) у нас у сувязі з імпартазамяшчэннем па легкавых аўтамабілях мы маглі пераадолець і на нашым сумесным ранку мы выраблялі б беларускія і расійскія аўтамабілі перш за ўсё”, — дадаў ён.
Беларусь і Расія, паводле яго слоў, мусяць “абараняць свой рынак”. “Нашыя калегі [з трэціх краін] гэта разумеюць цудоўна, — лічыць Лукашэнка. — Шляхі супрацы з такімі дзяржавамі вызначаныя, яны маюцца. Каб не атрымалася так, як з заходнікамі — сышлі, усё кінулі — “Працаваць не будзем”. Праўда, сышлі — дзякуй, хай сыходзяць. Кампетэнцыі, людзі засталіся. Сыравіны і рэсурсаў у нас хапае. Будзем вырабляць і замяшчаць іх тавары сваімі”.
Паводле слоў спікера, ад візіту Мантурава ў Беларусь “многае залежыць”, яны з Пуціным чакаюць вынікаў гэтага візіту: “Каб, калі будуць нейкія пытанні да прэзідэнтаў, мы маглі ў бліжэйшы час іх вырашыць”.
“Таму трэба расставіць усе кропкі над i. Пажадана, на ВДС. Каб і будучы, і наступныя гады былі зразумелымі ў супрацы для Беларусі і Расіі”, – заявіў Лукашэнка, згадаўшы дату пасяджэння — 5 снежня.
Раней МЗС Расіі заяўляла, што да пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД плануецца завяршыць працу над дагаворам Беларусі і РФ аб гарантыях бяспекі, у якім пацвярджаецца гатоўнасць выкарыстаць у тым ліку ядзерную зброю ў адказ на “знешнюю агрэсію”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка