Завезеныя з РФ на ўчастак у Мінску малдаване забяспечылі пераважную большасць саперніку праеўрапейскага прэзідэнта Санду
9 лістапада, Позірк. Завезеныя на ўчастак у амбасадзе ў Мінску малдаване з Расіі масава прагаласавалі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў за саперніка праеўрапейскага кіраўніка дзяржавы Маі Санду, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы за 20 кастрычніка і 3 лістапада (першы і другі туры).
Прадстаўнік Партыі сацыялістаў, былы генеральны пракурор, фігурант пяці крымінальных спраў Аляксандр Стояногла атрымаў 86,25% галасоў (571), Санду, у выніку абраная на другі тэрмін, — 13,75% (91).
У параўнанні з першым турам яўка на ўчастак у Мінску вырасла ў 3,2 раза (з 205 да 664 чалавек; у кожным туры 2 бюлетэні прызнана несапраўднымі), колькасць галасоў за Санду — на 4 (было 87, у адносным вымярэнні — 42,86%), за Стаяногла — на 506, або ў 8,8 раза (было 65, або 32,02%).
У дзень галасавання ў другім туры беларускія дзяржаўныя СМІ адкрыта паведамілі аб дастаўцы на ўчастак у Мінску грамадзян Малдовы з Курскай вобласці Расіі. Паліцыя Малдовы заявіла пра пачатак расследавання фактаў арганізаванай дастаўкі выбаршчыкаў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. “Нацыянальныя ўлады праводзяць расследаванне і рэгіструюць доказы ў сувязі з дзейнасцю авіятранспарту з Расіі ў Беларусь, Азербайджан і Турцыю”, — гаварылася ў заяве паліцыі.
Гэтае пытанне разглядалася на пасяджэнні ЦВК Малдовы 8 лістапада. У прэс-рэлізе камісіі гаворыцца, што гэтыя парушэнні ці наўрад паўплывалі на канчатковы вынік выбараў, не былі належным чынам задакументаваныя. Матэрыялы будуць перададзеныя ў Генеральную пракуратуру і ў Генеральны інспектарат паліцыі.
Вынікі галасавання ў другім туры ЦВК зацвердзіў 9 лістапада.
Разам з першым турам прэзідэнцкіх выбараў Малдова праводзіла рэферэндум аб уключэнні ў Канстытуцыю Палажэння аб інтэграцыі краіны ў Еўрапейскі саюз як стратэгічнай мэты. На ўчастку ў Мінску ініцыятыву падтрымала 54,18% выбаршчыкаў (агулам — 50,38%).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаМіністры замежных спраў краін ЕС абмяркуюць сітуацыю ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 20,5% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБАЖ спрабуе мінімізаваць наступствы рэпрэсій у дачыненні да калег — намеснік кіраўніка арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ турбулентны час журналісты могуць даваць людзям голас, але не мусяць займаць нейкі бок — кіраўнік БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс — беларусам: Мы будзем разам з вамі да свабодыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства