Чамаданава таксама спыніла ўдзел у электаральнай кампаніі
12 лістапада, Позірк. Былая прэс-сакратар МУС, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава прыняла рашэнне спыніць удзел у электаральнай кампаніі, паведаміў дзяржканал “Першы інфармацыйны”.
12 лістапада аб аналагічным рашэнні заявіў старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Сяргей Бобрыкаў.
30 кастрычніка Чамаданава падала ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты.
Чамаданава была прызначаная прэс-сакратаром МУС у канцы 2018 года. Да гэтага ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама. У МУС заставалася да 2021 года, затым была пераведзена на працу ў Мінгарвыканкам. З’яўляецца старшынёй мінскай гарадской арганізацыі праўладнага Беларускага саюза жанчын.
Чамаданава — прыхільніца Аляксандра Лукашэнкі. Шырока вядомая стала ў 2020 годзе, калі супрацоўнікі МУС масава ўжывалі гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Лукашэнкі. Чамаданава падтрымала і тыя дзеянні, і палітычныя рэпрэсіі. У яе бытнасць прэс-сакратаром набліжаныя да ведамства інфармацыйныя рэсурсы сталі рэгулярна публікаваць т. зв. “пакаянныя інтэрв’ю”, у якіх затрыманых прымушалі “прызнавацца” ў “злачынствах” і крытычным стаўленні да ўлады. На многіх відэазапісах у пратэстоўцаў бачныя сляды гвалту.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. У дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, 23 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прыме ў іх удзел.
Пасля самаадводу Бобрыкава і Чамаданавай за вылучэнне кандыдатамі подпісы збіраюць пяць прэтэндэнтаў: Лукашэнка, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк, Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсе, акрамя Канапацкай.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+