Беларус і трое расіян вызваленыя ў Чадзе

17 лістапада, Позірк. Трое грамадзян Расіі і беларус, раней затрыманыя на тэрыторыі Чада, вызваленыя, паведамляе інфармагенцтва ТАСС.
“Амаль два месяцы іх незаконна трымалі ў СІЗА Нджамены”, — прыводзіць агенцтва словы віцэ-прэзідэнта расійскага падраздзялення Міжнароднага камітэта абароны правоў чалавека Івана Мельнікава.
Аб затрыманні ў Рэспубліцы Чад грамадзяніна Беларусі і трох грамадзян Расіі паведаміла 24 верасня Міністэрства замежных спраў РФ.
Паводле даных знешнепалітычнага ведамства, 19 і 21 верасня ў Нджамене — сталіцы гэтай дзяржавы ў Цэнтральнай Афрыцы (мяжуе з Камерунам, Лівіяй, Нігерыяй, Нігерам, Суданам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай) — узятыя пад варту беларус Дзенісевіч А. А., расіяне Шугалей М. А., Суэйфан С. Хасан Алі, Цароў Е. І.
Прычыны затрымання, а таксама тое, кім з’яўляюцца гэтыя людзі, не паведамляліся. Пазней Шугалея і Суэйфана расійскія СМІ сталі называць “сацыёлагамі”.
10 снежня 2020 года ТАСС паведамляў, што “расійскія грамадзяне, супрацоўнікі Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў Максім Шугалей і Самер Хасан Алі Суэйфан, затрыманыя ў 2019 годзе ў Лівіі, вызваленыя з турмы”.
Шугалей знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Украіны і Канады за сувязі з прыватнай вайсковай кампаніяй “Вагнер”. Заяўлялася, што ён уключаны ў спісы “за аказанне садзейнічання і падтрымкі дзеянням групы “Вагнер” з дапамогай прапаганды і дэзінфармацыі”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



