Улады Беларусі заяўляюць пра гатоўнасць аднавіць авіязносіны з Еўропай
18 лістапада, Позірк. У Беларусі “гатовыя аднавіць авіязносіны з краінамі Еўропы, як толькі палітычныя перашкоды будуць знятыя”, заявіў 18 лістапада дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб.
Згодна з паведамленнямі дзяржаўных СМІ, чыноўнік сказаў пра гэта ў гутарцы з журналістамі ў рамках прэзентацыі авіярэйсу Мінск — Урумчы — Мінск. Чакаецца, што самалёты авіякампаніі “Белавія” пачнуць курсіраваць паміж беларускай сталіцай і згаданым кітайскім горадам 16 снежня.
Голуб лічыць, што ва ўзнаўленні авіязносін з Беларуссю зацікаўленыя і еўрапейскія краіны. “Аблёт Беларусі і Расійскай Федэрацыі для эканомікі авіякампаній — вельмі вялікія выдаткі, — сказаў ён. Маючы магчымасць наўпрост пралятаць з Еўропы на Усход праз Беларусь і РФ, вядома, авіякампаніі зацікаўленыя не выконваць аблёты і не марнаваць лішніх грошай. І мы ў гэтым зацікаўленыя. Нашае неба адкрытае. Мы нікому ніколі не ставілі ніякіх перашкод, заўсёды гатовыя да аднаўлення і дыялогу, і авіязносін з краінамі Еўропы”.
23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза. 2 снежня 2021 года Вялікабрытанія, Канада, ЗША і ЕС скаардынавана ўхвалілі чарговыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх фізічных асоб і арганізацый. Як было адзначана ў сумеснай заяве з гэтай нагоды, санкцыйныя меры прынятыя “ў адказ на напады на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, якія працягваюцца, ігнараванне міжнародных норм і неаднаразовыя акты рэпрэсій”. Сярод арганізацый, якія трапілі ў “чорны спіс”, значылася і “Белавія”.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.
9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключаная ў санкцыйныя спісы ЗША.
29 траўня 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя супраць “Белавія”, адхіліўшы адпаведны іск беларускай авіякампаніі.
Суд адзначыў, што заяўнік з’яўляецца “дзяржаўнай нацыянальнай авіякампаніяй-перавозчыкам”. Згадана, што Аляксандр Лукашэнка паабяцаў “Белавія” разнастайную падтрымку пасля таго, як ЕС закрыў сваё неба і аэрапорты для беларускіх авіяперавозчыкаў; дамовіўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным “аб планаванні адкрыцця новых авіямаршрутаў”.
У паведамленні суда гаворыцца, што “кіраўніцтва заяўніка таксама раіла сваім супрацоўнікам не пратэставаць супраць парушэнняў на выбарах і масавых затрыманняў у Беларусі, улічваючы той факт, што “Белавія” з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам”.
На падставе гэтага суд прыйшоў да высновы, што “заяўнік атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго”.
Адзначалася, што кампанія “Белавія” ўдзельнічала ў “дастаўцы мігрантаў” з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць трапіць у ЕС, у прыватнасці адкрыла новыя авіямаршруты і павялічыла колькасць рэйсаў на існых. Мясцовыя тураператары “выступалі пасярэднікамі пры продажы квіткоў заяўніка патэнцыйным мігрантам”. Такім чынам, лічыць суд, авіяперавозчык “садзейнічае дзейнасці рэжыму Лукашэнкі”, якая, у сваю чаргу “садзейнічае незаконнаму перасячэнню знешніх межаў саюза”.
Суд палічыў непераканаўчымі прыведзеныя беларускім авіяперавозчыкам контраргументы і пакінуў у сіле санкцыі супраць кампаніі “Белавія”, абавязаўшы яе аплаціць адпаведныя судовыя выдаткі.
Генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец 11 сакавіка ў эфіры праекта “Минск — Москва | Прямой эфир” (“Мінск — Масква | Жывы эфір”) заявіў, што большасць заходніх авіякампаній не могуць адкрыта папрасіць аднавіць авіязносіны з Расіяй і Беларуссю, кіраўніцтва Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) таксама толькі ў кулуарах крытыкуе абмежаванні, праз якія церпіць авіяцыйны бізнес і пасажыры.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+