Лукашэнка прадказвае праблемы, калі старшынёй УНС і прэзідэнтам будуць розныя людзі
19 лістапада, Позірк. У органах улады могуць узнікнуць нейкія праблемы, калі на пасадзе старшыні Усебеларускага народнага сходу (УНС) і прэзідэнта будуць розныя людзі, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада ў Мінску на пасяджэнні прэзідыума УНС.
“Я мушу сказаць тое, што мяне вельмі непакоіць у частцы Усебеларускага народнага сходу, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Я вырашыў правесці сёння пасяджэнне прэзідыума ў шырокім складзе, паколькі нам трэба вырашыць галоўнае пытанне (можа, нават не вырашыць, яно вырашанае ў Канстытуцыі): мы ўсе мусім разумець, што УНС нікому не павінна перашкаджаць працаваць. УНС не павінна гнесці іншыя органы ўлады, бо мы створым самі сабе праблемы”.
Паводле яго слоў, пакуль на пасадзе старшыні УНС і прэзідэнта знаходзіцца адзін чалавек, гэтага не адбудзецца: “Але потым мы можам стварыць сабе вялікія праблемы”.
Прапановы, якія на працягу паўгода ўносіліся на яго разгляд, — па асобных аспектах дзейнасці УНС, напрыклад, пра структуру прэзідыума, узаемадзеянне старшыні і прэзідыума з дэлегатамі — Лукашэнка вырашыў вынесці на абмеркаванне.
Спікер падкрэсліў, што УНС, яго прэзідыум нікому з органаў улады “не перашкаджае”, “не цісне на іх”, “кожны займаецца сваёй справай”.
“Гэта ўжо дзесяцігоддзямі ў нас устаканілася, усе гэта разумеюць. А лічыць, што наш вышэйшы прадстаўнічы орган, УНС, [знаходзіцца] зверху і мае права рабіць усё ў краіне, — з такім падыходам жыць нельга”, — сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што месца і роля УНС вызначаныя Канстытуцыяй.
Асобна ён закрануў пытанні бяспекі. “Калі вызначана, што УНС прымае рашэнні ў плане нацыянальнай бяспекі (вайна і мір і іншае), — гэта толькі паўнамоцтвы УНС, — падкрэсліў Лукашэнка. — Прэзідэнт уносіць [прапанову, калі], не дай бог, вайна або пагроза вайны, — збіраем УНС, уносім прапанову, разглядаем і пераводзім краіну на ваенныя рэйкі, калі раптам заўтра вайна (я бяру крайні прыклад). На гэта паўнамоцтвы — ва Усебеларускага народнага сходу”.
Такі ж падыход, паводле яго слоў, тычыцца кадравых рашэнняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі УНС.
Варта адзначыць, што раней шэраг экспертаў выказваў меркаванне, што з дапамогай надзялення УНС звышпаўнамоцтвамі Лукашэнкі можа ажыццявіць фармальны транзіт улады — саступіць прэзідэнцкае крэсла, якое ён утрымлівае больш за 30 гадоў, іншай асобе, заняўшы пры гэтым пазіцыю старшыні сходу.
Першае паседжанне УНС сёмага склікання прайшло 24–25 красавіка ў Мінску. У першы дзень форуму Лукашэнка стаў старшынёй гэтай структуры. Ён быў адзіным, каго вылучылі на гэтую пасаду. Сцвярджаецца, што яго падтрымалі 1.157 дэлегатаў, супраць выступіў толькі адзін.
На красавіцкім пасяджэнні УНС былі прынятыя канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрына.
УНС атрымаў асаблівы статус па выніках канстытуцыйнага рэферэндуму 27 лютага 2022 года. Праваабаронцы, беларускія дэмакратычныя сілы і Захад раскрытыкавалі недэмакратычны характар яго правядзення і рэпрэсіўную атмасферу, у якой ён праходзіў.
Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС з’яўляецца “найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя”, які вызначае “стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы”, забяспечвае “непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду”.
УНС зацвярджае асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця; заслухоўвае штогадовыя пасланні прэзідэнта да парламента; мае права заканадаўчай ініцыятывы, зможа прапаноўваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, разглядаць пытанне пра легітымнасць выбараў ды інш.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка