Ціханоўская ў Канадзе выступіць на сесіі ПА НАТО, паўдзельнічае ў форуме па бяспецы

22 лістапада, Позірк. Выступленне з ключавымі тэзісамі на чарговай штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі НАТО (22–25 лістапада ў Манрэалі) анансавала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, якая выправілася ў Канаду.
На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х палітык паведаміла, што ў рамках візіту яна таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі канадскага ўрада і беларускай дыяспары, возьме ўдзел у Міжнародным форуме па бяспецы ў Галіфаксе і далучыцца да “стратэгічных кансультацый з Канадай”.
Ціханоўская некалькі разоў наведвала Канаду, у мінулы раз — сёлета ў сярэдзіне красавіка. Па выніках таго візіту галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што Атава распачынае стратэгічныя двухбаковыя кансультацыі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, аналагічныя стратэгічнаму дыялогу з ЗША. Яны будуць весціся ў трох кірунках: санкцыі, абарона правоў чалавека, падтрымка СМІ/барацьба з дэзінфармацыяй. Акрамя таго, магчымы чацвёрты кірунак — культура, нацыянальная ідэнтычнасць, дыяспара.
Вячорка дадаў, што Канада праз сваю амбасаду ў Польшчы падтрымлівае беларускія праекты, звязаныя з псіхалагічнай дапамогай палітвязням, незалежнымі СМІ, інтэграцыяй эмігрантаў, культурнымі ініцыятывамі.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


