КДБ абвінавачвае польскі спецназ у падрыхтоўцы тэрарыстаў для закідвання ў Беларусь

20 лістапада, Позірк. Абвінавачанні на адрас польскіх сілавікоў, якія нібыта рыхтуюць тэрарыстаў для закідвання ў Беларусь, прагучалі ў прапагандысцкім фільме тэлеканала АНТ “Бесы. Як хочуць захапіць Беларусь” 20 лістапада.
“Камітэтам атрыманы дакладныя звесткі аб тым, што частка ўдзельнікаў фарміраванняў праходзіць падрыхтоўку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пры непасрэдным удзеле спецназа Grom”, — заявіў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Паводле яго слоў, польскія ўлады былі праінфармаваныя пра гэта “па лініі процідзеяння міжнароднаму тэрарызму”. “Аднак у адказ на гэта, на жаль, узмацніліся толькі меры канспірацыі з боку ўдзельнікаў гэтых тэрарыстычных ячэек. Так, польскія ўлады парэкамендавалі ім легалізавацца пад выглядам страйкбольных клубаў, а таксама абмежаваць распаўсюд агітацыйнай інфармацыі ў публічным доступе”, — сцвярджае Бычак.
З кантэксту вынікае, што гаворка пра т. зв. харугвы ў складзе беларускай спартыўна-патрыятычнай арганізацыі “Паспалітае рушэнне”, якая праводзіць заняткі ў Польшчы і Літве.
У фільме дэманструецца перапіска і галасавыя паведамленні ў месенджары нібыта намесніка камандзіра батальёна “Літвін” палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) Сяргея Яніцкага, а таксама аўдыёзапіс тэлефоннай размовы добраахвотніка Аляксандра Арлукевіча з Гродна з 11-гадовай дачкой.
Дэманструюцца відэаздымкі месцаў заняткаў харугваў, кадры нібыта з размяшчэння ПКК, гучаць абвінавачанні байцоў ва ўжыванні наркотыкаў.
Акрамя таго, фільм дыскрэдытуе “План “Перамога” і офіс дэмлідара Святланы Ціханоўскай, маніпулятыўна параўноўваюцца дзеянні добраахвотнікаў (названыя наймітамі) на вайне і апазіцыйных дзеячаў з дзеяннямі нацыстаў у часы Другой сусветнай вайны.
Цяперашнія польскія ўлады параўноўваюцца з міжваеннымі, якія абвінавачваюцца ў прыгнёце беларусаў на тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай (у Заходняй Беларусі).
Краіны Захаду і НАТО абвінавачваюцца ў намеры здзейсніць інтэрвенцыю ў Беларусь.
З фільма стала вядома аб дастаўцы з В’етнама ў Мінск былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка і ўтрыманні ў зняволенні ў Беларусі былога байца ПКК Максіма Ралько.
Вайсковая частка “Grom” (Jednostka Wojskowa 2305) — польская вайсковая частка спецыяльнага прызначэння, створаная ў 1990 годзе. Уваходзіць у склад Спецыяльных войскаў Польшчы. Дыслакуецца ў Гданьску і Варшаве. У складзе польскага кантынгенту яе байцы ўдзельнічалі ў аперацыі ЗША ў Іраку ў 2003 годзе.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Мінску і Мінскай вобласці было нанята працаўнікоў больш, чым звольненаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі з краінамі па-за СНД за год вырасла на 45,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка