Беларусь і Індыя могуць заключыць пагадненні па лініі сілавых ведамстваў

28 лістапада, Позірк. Прадстаўнікі Следчага камітэта Беларусі абмеркавалі з індыйскімі калегамі “магчымасць заключэння пагадненняў паміж праваахоўнымі органамі”, паведамляе прэс-служба СК.
Сустрэча адбылася ў Індыі на пляцоўцы Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму.
Адзначаецца, што асобная ўвага была нададзеная “парадку і арганізацыі выканання просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, раней скіраваных па крымінальных справах з ініцыятывы СК у Індыю”.
Намеснік старшыні СК Анатоль Васільеў адзначыў “важнасць канструктыўнай міжнароднай супрацы ў святле транснацыянальнага характару злачынстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. — “Позірк”.)”, а таксама “абмену досведам у сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, кіберзлачыннасці, барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”.
Бакі таксама абмеркавалі крымінальныя справы па фактах здзейсненых у Мінску асабліва цяжкіх злачынстваў у дачыненні да грамадзян Індыі.
Напрыканцы ліпеня два індыйскія грамадзяніны прыбылі ў беларускую сталіцу для працаўладкавання, але апынуліся ў закладніках, былі збітыя. У мужчын забралі пашпарты, мабільныя тэлефоны і ювелірныя вырабы. Замежнікаў адпусцілі пасля атрымання выкупу ад іх сваякоў, пры гэтым дакументы і асабістыя рэчы не вярнулі.
У рамках гэтай справы пяці затрыманым грамадзянам дзяржаў Паўднёвай Азіі выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 208 КК (вымагальніцтва, здзейсненае групай асоб з папярэдняй змовы, пад пагрозай забойства, з мэтай атрымання маёмаснай выгады ў буйным памеры, з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага).
У святле намеру рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супрацоўнічаць з Індыяй у сферы барацьбы з “экстрэмізмам і тэрарызмам” варта адзначыць, што ў апошнія гады ўлады актыўна выкарыстоўваюць гэтыя тэрміны, каб характарызаваць розную актыўнасць нелаяльных грамадзян.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства

