Больш за ўсё беларускіх студэнтаў-эмігрантаў вучыцца ў Расіі і Польшчы — даследаванне

29 лістапада, Позірк. Асноўнымі напрамкамі студэнцкай эміграцыі беларусаў застаюцца Расія і Польшча. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання, праведзенага інстытутам “Палітычная сфера”.
Колькасць студэнтаў у Беларусі зніжаецца прыкладна на 5% у год. За апошнія дзесяць гадоў ад 400 тыс. студэнтаў засталося крыху больш за 200 тыс., паведамілі на прэзентацыі 29 лістапада дырэктар “Палітычнай сферы” Андрэй Казакевіч і даследчык інстытута Лізавета Пракопчык.
“Беларускія студэнты не зацікаўленыя ў беларускай адукацыі з тых ці іншых прычын. Колькасць беларускіх студэнтаў за мяжой расце пасля 2020-га, а ў Польшчы — пасля 2022 года. Усе тыя краіны, пра якія гаворыцца ў даследаванні, даюць бясплатную адукацыю беларусам, калі будзеш навучацца на мясцовай мове”, — адзначыла Пракопчык.
Паводле даследавання, прывабнасць заходнееўрапейскай адукацыі для беларускіх абітурыентаў вельмі высокая, і цікавасць працягвае расці нягледзячы на тое, што стасункі Беларусі з суседнімі краінамі за апошнія гады значна пагоршыліся. Калі ў 2013 годзе ў Еўропе вучылася каля 10 тыс. студэнтаў з Беларусі, то ў 2023-м іх было больш за 18 тыс. Заахвочвальнымі матывамі для выезду стаў палітычны крызіс 2020 года ў Беларусі і пачатак поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў 2022-м. Найбольш прывабнымі краінамі для атрымання адукацыі ў беларусаў лічацца Польшча, Літва, Германія і Чэхія.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка