Дзяржпагранкамітэт абвінаваціў палякаў у вытурэнні на беларускую тэрыторыю збітага мігранта

30 лістапада, Позірк. Знясіленага грамадзяніна Егіпта знайшоў 29 лістапада ў Свіслацкім раёне (Гродзенская вобласць) непадалёк ад мяжы з Польшчай беларускі пагранічны нарад, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Сцвярджаецца, што мужчына “амаль не размаўляў”, апрача “бачных слядоў ад збіцця” ён меў “нерухомую руку”.
“Памежнікі аператыўна выклікалі брыгаду хуткай мэдычнай дапамогі. Мужчыну даставілі ў Свіслацкую цэнтральную раённую бальніцу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты аказваюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў, з пачатку 2024 года гэтыя краіны прадухілілі каля 35,5 тыс. спробаў замежнікаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — не менш за 29,2 тыс.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Пасля яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — гарантаваць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, сёлета 2 ліпеня.
“Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад пагранічнікам, вайскоўцам ды іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы. Вы накінулі пятлю на нашу шыю і яшчэ прымушаеце нас, каб мы абаранялі вас ад гэтых небаракаў”, — заявіў Лукашэнка.
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



