Выдаленая з “Інстаграма” старонка блогера Vadimati прызнаная “экстрэмісцкай”

1 снежня, Позірк. Кантэнт старонкі блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) у “Інстаграме” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, вынікае з абноўленага спісу на сайце Міністэрства інфармацыі.
На момант уключэння ў “экстрэмісцкі” пералік старонка ўжо была выдаленая з сацсеткі.
Блогер зрабіў гэта пасля просьбы да карыстальнікаў адпісацца ад яго старонкі, бо ў судзе Ленінскага раёна Гародні на 27 лістапада было прызначанае пасяджэнне паводле пазову супраць яго “аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Суд Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці (суддзя Дзмітрый Цівунчык) 21 снежня 2021 года прыгаварыў прызнанага палітвязнем Ермашука да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Жыхара абласнога цэнтра затрымалі 16 жніўня 2021-га ў Шчучыне, куды ён паехаў здымаць ролік. На наступны дзень дома ў Ермашука прайшоў агляд, яго самога арыштавалі на 25 сутак, затым яшчэ на 15.
17 верасня стала вядома, што супраць блогера распачалі дзве крымінальныя справы: паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса.
Блогер выйшаў на волю 26 чэрвеня 2024 года, адбыўшы тэрмін пакарання.
Прызнанне кантэнту “экстрэмісцкімі матэрыяламі” можа даць старт палітычнаму пераследу.
27 лістапада стала вядома, што ўладальнік гродзенскага інфармацыйнага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька рашэннем суда Ленінскага раёна горада атрымаў чарговыя 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Гэта трэці адміністрацыйны арышт Чабоцькі запар. Да гэтага суд два разы даваў яму па 15 сутак арышту.
Сайт і сацсеткі праекта не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.
30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь паднялася на трэцяе месца па росце цэн з пачатку 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаBelPol: Украіна — першы атрымальнік інфармацыі аб вайсковай актыўнасці ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

