Галоўчанка ўвязаў рост курсу долара з рыторыкай Трампа
2 снежня, Позірк. Тое, што адбываецца на валютным рынку — “часовая з’ява, якая звязана з многімі фактарамі і ўнутранымі, і знешнімі”, заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Паводле яго, “на фоне аб’яўлення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША абраны прэзідэнт [Дональд Трамп] прадэклараваў лозунг у чарговы раз: “Зрабіць Амерыку вялікай”. І такія пасылы ўздзейнічаюць на міжнародны фінансавы рынак”.
“Усе чакаюць, што долар будзе мацнейшым. Адпаведна валютныя ф’ючэрсы ўжо ўлічваюць гэтую папраўку. Яны цалкам потым могуць адыграць назад”, — заявіў Галоўчанка, дадаўшы, што гэта “больш эмацыйнае рашэнне, якое таксама ўплывае на інвестараў”.
Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік урада, з улікам таго, што ў Беларусі плаваючы валютны курс, “беларускі рубель аўтаматычна здэвальваваўся крыху да долара ЗША”, хоць “увесь час да гэтага беларускі рубель умацоўваўся да амерыканскай валюты”.
“Для нас самае галоўнае зараз — усё ж такі расійскі рубель і кітайскі юань. Гэта валюта нашых асноўных гандлёвых партнёраў і тых дружалюбных краін, якія з намі разлічваюцца ў гэтай валюце”, — падкрэсліў ён.
Рост афіцыйнага курсу долара ЗША да беларускага рубля ў лістападзе аказаўся рэкордным за апошнія 23 месяцы — з пачатку 2023 года, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз дынамікі на валютным рынку.
Амерыканская валюта падаражэла на 8,34% — з 3,3185 да 3,5951 рубля. Большы рост апошні раз быў у снежні 2022 года — 12,38% (з 2,4349 да 2,7364).
Са студзеня 2023 года да ліпеня 2024-га назіралася рознанакіраваная дынаміка курса. Значней за ўсё ён павысіўся ў жніўні (6,20%), лютым (6,09%) і чэрвені (3,73%) мінулага года. Найбольшая месячнае падзенне фіксавалася таксама ў 2023-м: у студзені (-3, 27%), кастрычніку (-2, 77%) і лістападзе (-2, 54%).
З пачатку 2024 года беларускі рубель аслабеў да валютнага кошыка на 1,03%.
Пры гэтым амерыканская валюта патаннела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада: курс долара знізіўся да 3,5701 рубля (-0,025; -0,7%). Гэта адбылося ўпершыню з 6 лістапада. Да гэтага 12 сесій запар даляр абнаўляў гістарычны максімум — 28 лістапада падаражэў да 3,5951 рубля.
Старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна ў лістападзе, каментуючы “Позірку” аслабленне да гістарычнага мінімуму нацыянальнай валюты да долара, адзначыла, што беларускі рубель рэагуе на ваганні расійскага, у прыватнасці, яго падзенне ў адносінах да амерыканскай валюты.
“Мы не можам казаць, што адбываецца зніжэнне курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют у цэлым. Пакуль беларускі рубель рэагуе рознанакіравана — да долара зніжаецца, да расійскага рубля ўмацоўваецца”, — сказала эксперт, адзначыўшы, што валюта РФ падае і набліжаецца да адзнакі 100 рублёў за долар.
Беларускі рубель заўсёды рэагуе на змены расійскага, падкрэсліла эканаміст. “Бо Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі, значныя разлікі паміж краінамі адбываюцца менавіта ў расійскіх рублях”, — удакладніла Лузгіна.
- Эканоміка
- ПалітыкаЕўрапейскі выбар можа дазволіць беларусам годна жыць у сваёй краіне, заяўляе дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў лістападзе і за 11 месяцаў 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітва, незалежна ад палітычных сіл ва ўладзе, будзе дапамагаць дэмакратычнай Беларусі — першы віцэ-спікер СеймаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ полацкім пагранатрадзе заявілі аб 11 загінуўшых з пачатку года мігрантахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 лістапада — 1 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Важна, каб пасля сыходу Барэля ЕС захаваў прынцыповую пазіцыю па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг насельніцтву вырас у 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаРост курсу долара да беларускага рубля ў лістападзе рэкордны за апошнія два гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку больш за ўсё падаражэлі памідоры і перац, з пачатку года — бульба і чырвоная ікра (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка