Пярцоў у кантэксце выбараў палохаў навучэнцаў каледжа “развалам” 90-х, бандамі і пустымі паліцамі
7 снежня, Позірк. “Я цудоўна памятаю развал 90-х. Нашы равеснікі марылі толькі пра адно — стаць бізнесменамі або бандытамі — тады гэта было модна”, — заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў 6 снежня падчас сустрэчы, прысвечанай прэзідэнцкім выбарам, з навучэнцамі Аршанскага каледжа імя Машэрава пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце.
“Гарадамі і пасёлкамі кіравалі нейкія банды і групоўкі, “браткі” крышавалі, збіралі даніну. На вуліцу вечарам было ня выйсці. Святло эканомілі, бо раней нам даводзілася плаціць за яго іншым, прычым валютай. А калі ішлі ў госці познім часам, мы ведалі, што аўтобусаў і тралейбусаў няма, і каб дабрацца дадому цэлым і здаровым, трэба было прайсці сапраўдны квест. Я ўжо не кажу пра пустыя паліцы, чэргі, талоны [на тавары]”, — цытуюць яго дзяржаўныя СМІ.
Паводле сцвярджэння чыноўніка, Беларусь “з такога становішча стала незалежнай дзяржавай” (гэта адбылося ў 1991 годзе, а не пазней. — “Позірк”.).
Пярцоў лічыць, што напярэдадні выбараў “моладзь будуць спрабаваць пераканаць ухіліцца ад іх, не ісці”.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, адбываецца пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы ўказваюць на імітацыю канкурэнцыі.
6 снежня завяршыўся этап збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка заявіў дзяржаўным СМІ, што ён “прайшоў спакойна”. Падрабязнасцей функцыянер не прывёў.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпавядаючай дэмакратычным стандартам.
Папярэднія прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў, працягваюцца да гэтага часу.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВячорка: Мы ўжо звярнулі ўвагу замежных партнёраў на блакаванне інтэрнету ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПерад самымі выбарамі Канапацкая рэзка павялічыла збор і выдаткі сродкаў выбарчага фондуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць бульбы у буйных гаспадарках знізілася на 20,8%, у фермерскіх — на 9,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаНацбанк сем месяцаў не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка