Праўладныя тэлеграм-каналы напярэдадні выбараў факусуюцца на дыскрэдытацыі дэмакратычных каштоўнасцяў — Media IQ

6 снежня, Позірк. У беларускіх тэлеграм-каналах, якія асвятляюць выбарную тэматыку, прыкметна пераважаюць праўладныя наратывы, сфакусаваныя на тэмах стабільнасці, знешніх пагроз і дыскрэдытацыі дэмакратычных каштоўнасцяў. Да такой высновы прыйшлі эксперты аналітычнага праекта Media IQ па выніках вывучэння зместу 57 найбольш папулярных праўладных і незалежных тэлеграм-каналаў па тэматыцы прызначаных на 26 студзеня 2025 года прэзідэнцкіх выбараў.
Маніторынг ахопліваў перыяд з 23 кастрычніка па 30 лістапада. Прааналізавана 2.512 паведамленняў тэлеграм-каналаў.
Эксперты канстатуюць дамінаванне праўладных каналаў, якія прасоўваюць “наратывы аб стабільнасці і лідарстве Лукашэнкі”; узмацненне мілітарысцкай рыторыкі “нават у кантэксце выбарнай тэматыкі”, актыўнае выкарыстанне антызаходняй рыторыкі для легітымацыі ўлады.
Незалежныя каналы “сканцэнтраваныя на падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцяў, але іх прысутнасць значна слабейшая”.
Па выніках даследавання зробленая выснова аб наяўнасці “прыкмет глыбокай афектыўнай палярызацыі” ў беларускім грамадстве. “Гэты феномен характарызуецца не проста палітычнымі рознагалоссямі, а пераходам да эмацыйнага адрыньвання і асобаснай непрыязнасці паміж прыхільнікамі розных палітычных поглядаў. У кантэксце маючых адбыцца выбараў гэта выяўляецца ў фармаванні “рэха-камер” з прынцыпова рознымі карцінамі рэальнасці і дамінавання эмацыйных ацэнак над рацыянальнай аргументацыяй”, — адзначаюць эксперты.
У праўладных каналах гэта выяўляецца ў пераходзе ад крытыкі палітычных ідэй да дыскрэдытацыі асобасных якасцяў апанентаў, “калі апазіцыя ўяўляецца не проста як палітычныя праціўнікі, а як маральна непаўнавартасныя суб’екты”. “Свае” заўсёды дзейнічаюць правільна, а “чужыя” — заўсёды няправыя.
Апазіцыйныя наратывы “не толькі радзей з’яўляюцца, але і не дэманструюць значных змен у падыходах”, пішуць аўтары даследавання. Яны мяркуюць, што гэта звязана з абмежаваным доступам да аўдыторыі і недахопам рэсурсаў, “але таксама паказвае на адсутнасць каардынаванай медыйнай стратэгіі”, што “зніжае іх канкурэнтаздольнасць на фоне дзяржаўнага інфармацыйнага ціску”. У выніку “выбаршчык, які спачувае апазіцыі, не атрымаў на гэты момант адназначных рэкамендацый, як яму паступіць у дзень галасавання”.
Даследаванне: Цэнтральныя тэмы беларускай анлайн-прапаганды — вайна ва Украіне, Захад і дасягненні ўлады
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага даляра ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



