Шанцы на абнаўленне “захраслага” ў ЗША Акту аб дэмакратыі ў Беларусі выраслі — Лябедзька

7 снежня, Позірк. Шанцы на прыняцце абноўленага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі выраслі, заявіў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцай супрацы Анатоль Лябедзька па выніках сустрэчы з аўтарам дакумента, амерыканскім кангрэсменам Крыстаферам Смітам.
Сустрэча, у якой таксама ўдзельнічаў дарадца беларускага дэмакратычнага лідара па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, адбылася ў Вашынгтоне.
“Цяпер акт захрас ў лабірынтах бюракратыі, рух яго разгляду запаволіўся да стану нулявых чаканняў таго, што ён упішацца ў існуючыя часовыя патрабаванні, — цытуе Лябедзьку “Парламенцкі канал”. — Калі дакумент не будзе прыняты ў студзені [2025 года], то ўсю працэдуру патрэбна будзе запускаць спачатку”.
“Пасля сустрэчы з Крысам магу адказна заявіць, што ён асабіста ўкладзецца ў беларускую павестку на 100%. Нашы мінулыя стасункі і супраца працуюць на будучыню. І калі ўчора нашы шанцы, што ў студзені будзе пазітыўны вынік, ацэньваліся як нулявыя, то цяпер сітуацыя “50 на 50”, — адзначыў палітык.
Паводле яго слоў, адразу пасля сустрэчы Сміт “з раздрукаваным праектам акта пайшоў па кабінетах Кангрэса”.
Акт аб дэмакратыі быў прыняты ў 2004 годзе і абнаўляўся ў 2006, 2011, 2020 гадах. Ён стаў дэманстрацыяй паслядоўнай падтрымкі з боку ЗША незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі.
Дакумент пашырае магчымасці ЗША для санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ, жанчынам, якія “выступаюць за свабоду і правы чалавека”, палітычным уцекачам, якія ратуюцца ад рэпрэсій у Беларусі, не прызнае легітымнасць Лукашэнкі і прадугледжвае каардынацыю палітыкі ЗША ў дачыненні да Беларусі з іншымі краінамі.
16 траўня 2024 года Аб’яднаны пераходны кабінет паведаміў, што акт унесены на разгляд у Кангрэс і павінен быць прыняты да канца 2024 года. 7 чэрвеня амерыканскі парламент апублікаваў праект абноўленага дакумента, у якім утрымліваецца шэраг палажэнняў аб сітуацыі ў Беларусі і дадзеная ацэнка падзей у краіне да і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, шырока крытыкуецца рэжым Лукашэнкі. Пра далейшы прагрэс па абнаўленні акта не паведамлялася.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



