Асуджанай у Беларусі стваральніцы Іўеўскага музея хочуць змяніць пакаранне, сама яна за мяжой
11 снежня, Позірк. Суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) 11 снежня пачаў разглядаць справу “аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу” (ПУАТ) стваральніцы і першаму дырэктару раённага музея нацыянальных культур Рэгіне Лавор, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Працэс вядзе суддзя Уладзімір Радзюк, які ў верасні 2021 года прызнаў Лавор вінаватай паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) — за каментарыі ў інтэрнэце — і прыгаварыў да 2 гадоў абмежавання волі.
Лавор знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Каментуючы на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” той факт, што новую справу разглядае Радзюк, жанчына адзначыла, што некалі ён сказаў ёй: “Рэгіна Мечыславаўна, калі я вас не асуджу, асудзяць мяне”.
Паводле слоў Лавор, адвакат адмовіўся падпісваць дамову і прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе.
2 лютага 2022 года стала вядома, што жанчыну арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбывання пакарання. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку, яе змяшчалі ў штрафны ізалятар.
28 кастрычніка таго ж года МУС унесла яе ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Лавор пакінула Беларусь у красавіку 2023 года. Верагодна, той факт, што тэрмін абмежавання яе свабоды да таго моманту не скончыўся, і дазволіў зараз пачаць працэс па замене віду пакарання, няхай і фармальна.
Беларускія суды масава разглядаюць крымінальныя палітычна матываваныя справы завочна. Апошнім часам акрэслілася тэндэнцыя, калі ў судах ідуць працэсы аб змяненні віду пакарання ў дачыненні да людзей, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
На гэтым тыдні суды ў Брэсце разгледзяць справы аб пастрожанні пакарання Яўгена Сіняка, Паўла Краўчука, Ігара Ляшкевіча, Іллі Ягорава, Аляксандра Кашпанава, Аляксандра Юркшайціса. Мужчыны асуджаныя да розных тэрмінаў абмежавання волі (з накіраваннем і без накіравання ў ПУАТ) па брэсцкай “карагоднай справе”. Усе яны пакінулі Беларусь.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая восень стала найцяплейшай пасля восені 2020 года за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка