Ціханоўская пра гібель Светланы Круцікавай: Рэжым знішчае людзей не толькі ў турмах

11 снежня, Позірк. Светлана Ціханоўская ўсклала на ўлады адказнасць за гібель жыхаркі Пінскага раёна Святланы Круцікавай.
“Немагчыма нават уявіць, праз што прымусілі прайсці чалавека, які вырашыўся на такі страшны крок — крок адчаю і незваротнасці. Рэжым знішчае людзей не толькі ў турмах. Ён разбурае здароўе — як фізічнае, так і псіхічнае — прыгнётам, пагрозамі пераследу, бясконцымі маніпуляцыямі. У нейкі момант сэрцы нават загартаваных беларусаў не вытрымліваюць”, — напісала Тіханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле яе слоў, кожнаму беларусу сёння прыходзіцца сутыкацца з “бясконцымі складанасцямі жыцця”. Палітык заклікала звяртаць увагу на сваіх блізкіх.
“Спытайцеся аб іх справах, падтрымлівайце іх у выпадку небяспекі і заставайцеся побач адзін з адным. Калі вы адчуваеце адзіноту і цяжар клопатаў, звяртайцеся за дапамогай да блізкіх і падзяліцеся сваім болем”, — адзначыла Ціханоўская.
Яна выказала спачуванні сям’і загінулай.
11 снежня стала вядома, што некалькі разоў асуджаная па “экстрэмісцкіх” адміністрацыйных артыкулах жыхарка Пінскага раёна (Брэстская вобласць) Светлана Круцікава скончыла жыццё самагубствам. Гэта адбылося 10 снежня.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 6 лістапада ў Пінску адбыўся суд над Круцікавай па арт. 19.11 КоАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць). Вынікі разгляду невядомыя. Раней жанчына адбывала некалькі адміністрацыйных арыштаў
Спасылаючыся на меркаванні знаёмых Круцікавай, праваабаронцы паведамляюць, што яна не вытрымала ціску сілавікоў — вобшукаў, праверак, арыштаў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



