Суд пакінуў дзейным вырак палітзняволенай Шарэнда-Панасюк — праваабаронцы
14 снежня, Позірк. Вырак Паліне Шарэнда-Панасюк пакінуты дзейным — калегія Гомельскага абласнога суда 13 снежня не прыслухалася да скаргі палітзняволенай, вынікае з інфармацыі праваабарончага аб’яднання “Берасцейская Вясна”.
Жанчына абскарджвала рашэнне Станіслава Іванюценкі з суда Рэчыцкага раёна, які 15 кастрычніка прыгаварыў яе да аднаго года і аднаго дня пазбаўлення волі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Для Шарэнда-Панасюк гэта стаў трэці тэрмін на падставе такога абвінавачання.
Напрыканцы лістапада “Берасцейская Вясна” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляла, што пракуратура Гомельскай вобласці таксама мае намер абскардзіць вырак палітзняволенай. “Магчыма, пракуратура жадае надаць Паліне статус “небяспечнай рэцыдывісткі”. Таксама магчыма, што Паліну перавядуць на строгі рэжым утрымання”, — выказалі тады здагадку праваабаронцы.
Грамадская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў няволі з 3 студзеня 2021 года. Праз шэсць месяцаў пасля затрымання суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года і кастрычніку 2023-га палітзняволеную прызнавалі вінаватай паводле арт. 411 КК, кожны раз дадаючы па годзе пазбаўлення волі.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў беларускія ўлады зрабіць тэрміновыя захады для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
На наступны дзень у эфір выйшла інтэрв’ю палітзняволенай дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”. Яна паведаміла, што звярнулася да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Праваабаронцы заявілі, што Шарэнда-Панасюк можа выйсці на волю 21 траўня, аднак пасля стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК.
Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда раней паведамляў пра рэзкае пагаршэнне стану жонкі, у якой дыягнаставаны хранічны панкрэатыт — “вельмі сур’ёзнае захворванне, якое патрабуе строгай дыеты і сталага кантролю ўрачоў”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Прызнанне купалаўцаў “экстрэмістамі” — пацверджанне таго, што рэжым баіцца беларускай культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 43,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першай дэкадзе снежня была ў 1,5 раза вышэйшай, чым у гэты перыяд год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка