Чацвёрты месяц запар у Беларусі зніжаюцца тэмпы росту эканомікі ў гадавым вымярэнні
17 снежня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень — лістапад 2024 года склаў 224,2 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 3,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года вырас на 9,4%.
У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%, студзені — жніўні — 4,9%, студзені — верасні — 4,5%, студзені — кастрычніку — 4,2%.
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
Сусветны банк чакае рост беларускай эканомікі на ўзроўні 1,2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 3,7%, даследчы цэнтр BEROC — 4,3%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 4,3%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у студзені 2025 года вырасла ў 4,5 раза ў параўнанні са студзенем 2024-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 1,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень анамальна цёплага надвор'я зафіксавана амаль 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка