Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў нейтральным атлетам з Беларусі ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду-2026
20 снежня, Позірк. Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) дазволіў абмежаванай колькасці індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у нейтральным статусе “на строгіх умовах” у кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтвах сезона 2025/26.
Рашэнне, як вынікае з апублікаванага 20 снежня паведамлення ISU, тычыцца фігурнага катання, канькабежнага спорту і шорт-трэка ў рамках адбору на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года (пройдуць з 6 па 22 лютага ў Мілане і Корціна-д’Ампецо ў Італіі).
Адзначаецца, што “толькі адзін нейтральны спартсмен (уключаючы адну пару ў парным катанні і адну пару ў танцах на лёдзе)” ад членаў ISU у Беларусі і РФ — Беларускага саюза канькабежцаў і Федэрацыі фігурнага катання на каньках РФ, Саюза канькабежцаў РФ адпаведна — можа быць дапушчаны “да ўдзелу ў кожным мерапрыемстве на пэўных спаборніцтвах алімпійскай кваліфікацыйнай серыі, без удзелу ў эстафетах ці камандных спаборніцтвах”.
ISU пакідае за сабой права “дбайна правяраць” публічныя заявы і выступы спартсменаў і персаналу “на прадмет таго, ці не падтрымліваюць яны ўварванне ва Украіну”. У прэтэндэнтаў на ўдзел таксама не павінна быць ніякіх кантрактных стасункаў з якімі-небудзь сілавымі структурамі Беларусі і РФ.
“На працягу ўсяго часу ISU нязменна асуджае ўварванне ва Украіну. ISU таксама працягвае аказваць фінансавую падтрымку ўкраінскім фігурыстам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Напрыканцы верасня Міжнародны саюз канькабежцаў вырашыў працягнуць адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх атлетаў.
Генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ксенія Санковіч 14 лістапада на ІІІ Міжнародным навуковым кангрэсе “Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту” паведаміла, што беларускі бок прыкладзе “ўсе намаганні”, каб айчынныя спартсмены прынялі ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года.
“Пазітыву пакуль не так шмат. Аднак надзея на разумнае і рацыянальнае вырашэнне гэтага пытання маецца”, — адзначыла Санковіч.
Паводле слоў функцыянера, НАК “вядзе пастаянны і канструктыўны дыялог пра ўдзел і аднаўленні беларускіх атлетаў і каманд на міжнароднай арэне”.
28 верасня паведамлялася, што да выступленняў у новым сезоне не дапусцяць беларускіх біятланістаў. За дзень да гэтага стала вядома пра падаўжэнне адхілення ад міжнародных стартаў беларускіх лыжнікаў, гарналыжнікаў, фрыстайлістаў і сноўбардыстаў.
13 кастрычніка паведамлялася, што Санковіч на сустрэчы ў Лазане абмеркавала з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам пытанні ўдзелу беларускіх атлетаў у міжнародных спаборніцтвах.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартовыя федэрацыі не дапушчаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынята да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт аказаўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. З аналагічнымі ўмовамі МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024 у нейтральным статусе.
На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы абмежаваную колькасць беларускіх атлетаў, якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі — залаты, два сярэбраныя і бронзавы, заняўшы віртуальнае 50-е месца ў агульным заліку.
- ПалітыкаСайт “Белорусы и рынок” перастаў адкрывацца ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка