Пасля васьмідзённага перапынку УСУ паведамілі пра ўварванне расійскага дрона ў паветраную прастору Беларусі
22 снежня, Позірк. На працягу мінулых сутак (з 10 гадзін па мінскім часе 21 снежня да 10 гадзін 22 снежня) адзін расійскі беспілотны лятальны апарат паляцеў у бок Беларусі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. Да гэтага восем дзён у зводцы ГШ УСУ не фігуравала.
Адзначаецца, што РФ атакавала 103 БПЛА, з іх збіта 52, яшчэ 44 “не дасягнулі мэтаў (лакацыйна страчаныя)”.
Паводле звестак маніторынгавай групы “Беларускі Гаюн”, у паветраную прастору Беларусі за мінулыя суткі ўварвалася не менш за шэсць расійскіх БПЛА: у 14:23, 15:05, 20:58, 01:03 (два) і 07:31.
Беспілотнік, які заляцеў а 15:05 каля вёскі Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, пераадолеў больш за 170 км уздоўж паўднёвай мяжы Беларусі і паляцеў ва Украіну праз вёску Мілошавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Дзяжурная авіяцыя беларускай арміі не падымалася, паведамляе група.
Раней украінскія паветраныя сілы паведамлялі аб залёце на беларускую тэрыторыю расійскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1, 3, 10, 11, 12, 13, 20, 22, 25, 26, 27 лістапада, 2, 3, 6 і 13 снежня.
4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае незалежна, украінскія яны ці расейскія.
Залет БПЛА Лукашэнка патлумачыў неспрактыкаванасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.
Гл. таксама па тэме:
Шахеды залетают российские, но Лукашенко перевел стрелки на Украину и “беглых” (на рускай мове)
Дрон ты мой опавший. Концепция “мирного неба”, с которой Лукашенко идет к выборам, оказалась под угрозой (на рускай мове)
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка