У Беларусі чакаецца парывісты вецер і завіруха, папярэджвае МНС

Ілюстрацыйнае фота: тэлеграм-канал "Гроднаэнерга"
4 студзеня, Позірк. Паўднёва-заходні, заходні вецер хуткасцю 5–10 метраў на секунду, а ў многіх раёнах з парывамі да 15–20 м/c прагназуецца ў Беларусі 4 студзеня, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
На большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, месцамі завіруха; на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да 6 градусаў марозу.
Умовы надвор’я, папярэджвае МНС, могуць прывесці да пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў.
Стужка навін
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках сямі месяцаў Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС па тэмпах росту рэальнай зарплатыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


