Беларуская дзяржава і беларускі народ знікнуць, калі так усё будзе працягвацца — Портнікаў

5 студзеня, Позірк. “Працэс ліквідацыі беларускай дзяржаўнасці, які мы назіраем цяпер, — гэта не аднамомантавы працэс. Мы выдатна разумеем, што беларуская дзяржава перастане ў выніку існаваць і беларускі народ, прабачце, знікне, калі так усё будзе працягвацца“. Такое меркаванне выказаў украінскі палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў на канале расійскага юрыста і праваабаронцы Марка Фейгіна.
“І ўжо цяпер ідзе масіраваная русіфікацыя Беларусі і яе саветызацыя лукашэнкаўскім марыянеткавым рэжымам, асабліва пасля 2020 года“, — адзначыў Портнікаў.
Паводле яго слоў, Беларусь фармальна яшчэ існуе. “Яна, дарэчы, можа фармальна і далей існаваць. Уваходзіць у ААН, як уваходзіла Беларуская ССР. Бегаць яе спартсмены будуць з гэтай чырвона-зялёнай анучай, якая падмяніла беларускі нацыянальны сцяг. Ці мала яшчэ што можа быць. Але гэта ніякая ўжо не дзяржава. Гэта проста рэгіён Расійскай Федэрацыі. Менш суверэнны за Чачэнскую Рэспубліку — у Кадырава больш магчымасцяў, чым у Лукашэнкі“, — заявіў палітаглядальнік.
“У Кадырава, між іншым, — працягнуў Портнікаў, — 90% насельніцтва размаўляюць на якой мове? На чачэнскай. А ў Лукашэнкі 99% насельніцтва на якой мове размаўляюць? На рускай. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра Чачню і пра Беларусь“.
“Ну і яны, натуральна, хочуць, каб і Украіна гэтак жа выглядала“, — заявіў палітаглядальнік, маючы на ўвазе кіраўніцтва Расіі.
Тэму Беларусі Портнікаў закрануў у кантэксце намераў Крамля ў дачыненні да Украіны і магчымай ролі ў вайне абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка