Раство Хрыстова святкуюць праваслаўныя вернікі Беларусі
7 студзеня, Позірк. Праваслаўныя вернікі Беларусі адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў — Раство Хрыстова.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, у святочным пасланні адзначыў, што “ў жыцці з Богам мэта і сэнс чалавечага існавання”.
“Першы чалавек, Адам, быў створаны не толькі для таго, каб заставацца найвышэйшым тварэннем Божым: ён быў закліканы стаць умілаваным сынам Божым, ва ўсім паслухмяным Айцу, але не здолеў захаваць годнасць гэтага вялікага звання і, здзейсніўшы грэхападзенне, “пайшоў у краіну далёкую”, страціўшы першародную чысціню і магчымасць зносін з Богам, — падкрэсліў праваслаўны іерарх. — Тады Сын Божы становіцца “Другім Адамам”, каб выканаць тое, што парушыў Адам першы. Ён быў паслухмяным нават да смерці, і смерці на крыжы, сваёй пакорай і паслухмянасцю выканаў запаведзь Айца Нябеснага, вярнуўшы чалавечай прыродзе Боскую годнасць”.
Паводле слоў Веніяміна, гэтыя “святыя і выратавальныя разважанні” над сэнсам Раства не павінны заставацца ведамі, што не маюць сілы. Каб у кожным “нарадзіўся Хрыстос”, адзначыў ён, неабходна ўдзельнічаць у “царкоўных таінствах, якія даюць магчымасць ужо тут, на зямлі, далучацца да ратавальнай і асвячальнай ласкі Божай”. “І калі неабходнасць хрышчэння большай часткай людзі прызнаюць, то пра іншыя таінствы, асабліва таінства боскай эўхарыстыі, прычасці, часта многія забываюць”, — паскардзіўся патрыяршы экзарх.
“Але еднасць з Хрыстом не можа быць толькі на словах, яна павінна быць жывой і рэальнай. <…> Удзел у боскай літургіі, за якой мы прычашчаемся Цела і Крыві Хрыстовай, неабходны для паўнаты жыцця з Богам і нашага збаўлення”, — дадаў ён.
Разам з тым Веніямін падкрэсліў, што “без богаўгоднага і дабрадзейнага жыцця ўдзел у таінствах не прынясе неабходных пладоў”. “Калі мы злучым любоў да богаслужэння з выкананнем боскіх запаведзяў, то кожны з нас зможа стаць батлейкай, у якой народзіцца Хрыстос, храмам, у якім будзе знаходзіцца Дух Божы”, — адзначыў кіраўнік Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ).
Праваслаўе лічыцца хрысціянскай канфесіяй, якая дамінуе ў Беларусі. РПЦ разглядае беларускую зямлю як сваю кананічную тэрыторыю. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў сама меней у чатыры мільёны.
Згодна з данымі ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Беларускі экзархат РПЦ налічвае 1.737 парафій у 15 епархіях; адкрыта 1.878 храмаў, на этапе будаўніцтва — яшчэ 147.
Раство паводле юліянскага календара, якое прыпадае на 7 студзеня, святкуюць толькі ў траціне памесных праваслаўных цэркваў — Рускай, Іерусалімскай, Грузінскай, Сербскай, Польскай.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства