Кабанчук назваў хлуснёй словы Вальфовіча пра нібыта існыя планы захапіць прыгранічча Беларусі

16 студзеня, Позірк. Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч замест таго, каб “прызнаць рэальныя праблемы, якія стаяць перад краінай”, займаецца “стварэннем міфаў пра “захоп раёнаў” і “замежных баевікоў”, заявіў прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Вадзім Кабанчук.
“Гэта не што іншае, як хлусня, скіраваная на апраўданне існай паліцэйскай дзяржавы, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — А таксама гэта “падкормліванне” дыктатара дэзінфармацыяй, каб сілавікі маглі атрымліваць сабе зорачкі на пагонах”.
Кабанчук лічыць заяву Вальфовіча “часткай прапагандысцкай гульні”.
“Мы бачым, што напярэдадні важных для рэжыму так званых электаральных падзей, спецслужбы перыядычна эксплуатуюць тэмы, звязаныя з устойлівасцю, бяспекай, стабільнасцю, спакоем і тым, як “знешнія ворагі” імкнуцца ўсё гэта разбурыць”, — адзначыў ён.
Паводле слоў Кабанчука, АПК працуе “выключна ў інтарэсах беларускага народа”, і яго мэта заключаецца ва “ўсталяванні дэмакратыі, законнасці і прававой дзяржавы ў Беларусі”. “І відавочна, што дэмакратыя, законнасць і правая дзяржава з’явяцца не ў межах аднаго-двух раёнаў, а на тэрыторыі ўсёй Беларусі”, — дадаў палітык.
У апублікаваным 16 студзеня інтэрв’ю выданню “СБ. Беларусь сегодня“ Вальфовіч, як некалі Аляксандр Лукашэнка, абвінаваціў праціўнікаў у намеры захапіць частку Беларусі.
“Паводле наяўных звестак, разглядаецца магчымасць задзейнічання <…> экстрэмісцкіх фарміраванняў ва ўзброенай аперацыі па захопе аднаго або некалькіх прыгранічных раёнаў Беларусі, абвяшчэнні гэтай тэрыторыі “свабоднай” і ўводу туды заходнімі краінамі нейкага “міратворчага” кантынгенту”, — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

