Мінск 02:09

Доступ да большасці беларускіх сайтаў з-за мяжы будзе заблакаваны тры дні

Крыніца: pixabay.com

25 студзеня, Позірк. З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія правайдэры “абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь”, паведамляе найбуйнейшы рэгістратар даменаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры кампанія hoster.by.

Гэтыя захады, паводле паведамлення, “абумоўленыя пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем”. Кампанія папярэдзіла, каб кліенты “былі гатовыя да магчымых абмежаванняў у даступнасці” іх рэсурсаў, калі яны карыстаюцца “вонкавымі сэрвісамі”.

“Калі ваш DNS-запіс не накіраваны на серверы hoster.by, настойліва раім змяніць яго, каб ён паказваў на нашыя серверы. Гэта дапаможа мінімізаваць наступствы блакавання знешняга трафіку і захавае даступнасць вашых сайтаў. Са свайго боку мы робім усе неабходныя захады для забеспячэння стабільнай і бяспечнай працы сэрвісаў”, — гаворыцца ў звароце да кліентаў.

Генеральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў напісаў у сацыяльных сетках, што “большасць сайтаў у байнэце (больш за 90%) размяшчаецца менавіта на віртуальным хостынгу”. Такім чынам, “з-за мяжы на беларускія сайты (большасць) будзе не зайсці”.

Адметна, што час абмежавання доступу да беларускіх сайтаў з-за мяжы супадае з правядзеннем 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.

Лукашэнка забараніў "закрываць інтэрнэт" без яго ведама

21 студзеня, Позірк. Пра магчымае абмежаванне доступу ў інтэрнет у асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах (26 студзеня) выказаўся Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 21 студзеня Мінскі аўтамабільны завод. "Забараніць — яно проста: забараніў — сяджу, радуюся, — цытуюць спікера дзяржСМІ. — Забароны заўсёды …
Падзяліцца: