Лукашэнка падпісаў указ аб пашырэнні паўнамоцтваў Мінабароны і Генштаба
27 студзеня, Позірк. Указ, які пашырае паўнамоцтвы Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных сіл, падпісаў 27 студзеня Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе яго прэс-служба, дакумент прыняты ў мэтах прывядзення дзейнасці названых структур у адпаведнасць з Ваеннай дактрынай Беларусі.
Адзначаецца, што “функцыі Мінабароны дапоўненыя палажэннямі па рэалізацыі ва Узброеных сілах мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, а таксама па асвятленні ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці ВС”. Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні, “удакладняецца склад калегіі Мінабароны”.
“Функцыі Генштаба дапоўненыя палажэннем па каардынацыі дзейнасці сілавога кампанента ваеннай арганізацыі дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны”, — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
У апошні час улады прынялі шэраг дакументаў, накіраваных, як сцвярджаецца, на ўмацаванне абараназдольнасці.
12 снежня 2024 года міністр абароны Віктар Хрэнін прадставіў Задуму абароны Беларусі на 2026–2030 гады, зацверджаную Лукашэнкам.
Паводле слоў Хрэніна, гэты дакумент “дазволіць Генеральнаму штабу і ўсім дзяржаўным органам кіравання <…> прыступіць да планавання абароны, або, па-простаму кажучы, абароны дзяржавы ў выпадку ўзнікнення агрэсіі”.
“Прадстаўленая задума была распрацаваная на падставе глыбокага аналізу і падзей паводле вынікаў каляровай рэвалюцыі 2020 года, аналізу спецыяльнай вайсковай аперацыі (СВА, так беларускія ўлады ва ўнісон з расійскімі называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — “Позірк”.), а таксама змяненняў, зацверджаных Усебеларускім народным сходам, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны”, — сказаў Хрэнін.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
Улады ў Мінску і сёння працягваюць падтрымліваць расійскую агрэсію ва Украіне, пры гэтым увесь час заяўляючы аб варожых намерах краін НАТО ў дачыненні да Беларусі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа год колькасць суб'ектаў гаспадарання зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём практычна на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе жыллё было больш даступным жыхарам Гомельскай вобласці, менш за ўсё — жыхарам сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУдзел дэмсілаў у працы ПАСЕ дапаможа прасоўваць пытанні Беларусі ў Савеце Еўропы — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага стратных арганізацый вырасла ў чатырох рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка