Медыяпраект “Обычное утро” страціў фінансаванне і просіць аб дапамозе

29 студзеня, Позірк. Медыяпраект “Обычное утро” можа спыніць існаванне, пра гэта гаворыцца ў апісанні да эфіру чарговай ютуб-праграмы журналістаў Канстанціна Каверына і Марыны Ментусавай.
“Праз спыненне замежнай падтрымкі мы вымушаныя запусціць вялікі збор, які дасць час камандзе праекта знайсці новыя крыніцы фінансавання”, — адзначаецца ў паведамленні.
Указана, што на заробак камандзе праекта, арэнду студыі і іншыя выдаткі на бліжэйшыя два месяцы неабходна 25 тыс. еўра.
“Мы таксама прыкладаем максімум намаганняў, каб знайсці новыя крыніцы фінансавання. Упэўненыя, што праект ужо прынёс і яшчэ прынясе шмат карысці беларускаму грамадству. А ніводнае грамадства не можа існаваць без якасных медыя”, — падкрэсліваецца ў звароце.
На дадзены момант у ютуб-канала “Обычное утро” 42,2 тыс. падпісчыкаў. Падтрымаць праект можна тут.
Медыяпраект “Обычное утро” заснаваны ў верасні 2022 года пасля эміграцыі з Беларусі журналіста, радыёвядучага Каверына. Раней у пары з ім працавала Людміла Міласлаўская.
25 чэрвеня 2024 года КДБ прызнаў праект “экстрэмісцкім фарміраваннем”, удзельнікамі якога названыя Канстанцін Місуна (Каверын) і Людміла Лабунская (Міласлаўская). Раней кантэнт “Обычное утро” быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
29 лістапада 2024 года паведамлялася, што праект “Маланка медыя” просіць фінансавай дапамогі для аднаўлення працы свайго сайта. Збор сродкаў абвешчаны на платформе фонду салідарнасці BySol. Сума збору — 20 тыс. еўра на пяць месяцаў.
28 лістапада аб падтрымцы папрасіла рэдакцыя медыя “Новы час”.
З пачатку 2024 года з фінансавымі праблемамі сутыкнуліся многія незалежныя СМІ, у тым ліку KYKY, Reform, “Белсат”, Plan B, беларуская рэдакцыя польскага “Радыё Ўнэт”, якая ў выніку спыніла працу, EX-PRESS.
21 студзеня 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні Вашынгтонам усёй замежнай дапамогі на 90 дзён. Акруговая суддзя Ларэн Аліхан 28 студзеня часова заблакавала дзеянне дакумента. Паведамлялася, што Белы дом праводзіць праверку. Судовае рашэнне будзе дзейнічаць да 3 лютага.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка