СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага, які, як мяркуецца, мае польскае грамадзянства (абноўлена)

31 студзеня, Позірк. Следчы камітэт распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Станіслава Буйніцкага, паведамляе спецыялізаваны тэлеграм-канал ведамства.
73-гадовы мужчына абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў (у буйным памеры).
Яму прапанавана “з’явіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 121” (у абласное ўпраўленне СК).
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
Актыўна выкарыстоўваецца для пераследу апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што знаходзяцца за мяжой.
Абнаўленне.
Паводле звестак партала Hrodna.life, Буйніцкі з’яўляецца саўладальнікам ТАА “Форт”. Арганізацыі належыць будынак у Гродне па вул. Будзёнага, 48а, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы.
Гэтую нерухомасць “арыштавалі або канфіскавалі ўжо некаторы час таму”, сцвярджае сайт са спасылкай на свае крыніцы.
У 1990-я гады Буйніцкі быў намеснікам старшыні не прызнаванага на сёння ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Эміграваў у Польшчу з палітычных прычын (з 1999 года жыве ў польскім Беластоку), паводле звестак выдання, атрымаў польскае грамадзянства.
Сайт MOST паведамляе, што астатнія ўласнікі маёмасці — фізічныя асобы, таксама грамадзяне Польшчы.
“Лёс будынка ўласнікі абмяркоўвалі па лініі МЗС Польшчы яшчэ ў ліпені 2024 года. Ужо тады ім было вядома пра арышт. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, кажа, што ўласнікі лічаць такія дзеянні незаконнымі, паколькі “паводле міжнародных дагавораў нельга арыштаваць будынак, дзе знаходзіцца генконсульства”, — адзначае выданне.
Выснову пра наяўнасць грамадзянства суседняй краіны ў Буйніцкага можна зрабіць таксама з публікацыі гродзенскай газеты “Біржа інфармацыі” ад 5 верасня 2002 года, у якой ён названы “з некаторых часоў грамадзянінам Польшчы”.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



