У Беларусі расійскі брэнд зрушыў Geely з першага месца па продажах новых легкавых аўтамабіляў
6 лютага, Позірк. У Беларусі ў студзені 2025 года было рэалізавана 4.299 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, гаворыцца ў каментары члена праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Андрэя Ткачова на сайце БАА.
Паводле яго слоў, адбыўся больш як двухразовы рост продажаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года“.
На думку эксперта, на дынаміку рынку станоўча паўплывала як з’яўленне новых мадэляў, так і тое, што па многіх брэндах і мадэлях цэнаўтварэнне ў Беларусі з’яўляецца “адным з найбольш даступных” у параўнанні з іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
“На беларускім рынку новы лідар — першае месца па выніках месяца ўпэўнена заняў брэнд LADA”, — паведаміў Ткачоў.
Расійскі брэнд рэалізаваў 1.706 аўтамабіляў (доля рынку склала 39,7%). На працягу апошняга часу безумоўнае лідарства належала брэнду Geely (BelGee).
Важным момантам для рынку новых аўтамабіляў, падкрэсліў прадстаўнік асацыяцыі, стала “рэкордная доля “зялёных аўта”, сумарныя продажы якіх у мінулым месяцы дасягнулі 586 адзінак, што склала 14,2% продажаў у сегменте легкавых аўтамабіляў”.
Ткачоў прагназуе, што ў 2025 годзе “будзе праходзіць трансфармацыя рынку”, якая ўжо “прасочвалася летась і стала відавочнай па выніках студзеня гэтага года”. Гэта азначае, што ўсё больш і больш спажыўцоў у Беларусі будзе рабіць выбар на карысць гібрыдаў і электрамабіляў.
Агульныя дадзеныя па продажах за студзень 2025-га, як і агулам за 2024-ы, у адкрытым доступе не прыводзяцца.
Як стала вядома “Позірку”, традыцыйнае гадавое мерапрыемства БАА па падвядзенні вынікаў за 2024 год пройдзе ў першай палове лютага, дата пакуль не вызначаная.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

