“Мінскэнерга” папярэдзіла пра магчымыя перабоі у цеплазабеспячэнні з-за прарыву трубы на захадзе сталіцы

8 лютага, Позірк. У сувязі з пашкоджаннем трубаправода квартальных цеплавых сетак у 15:30 8 лютага ў раёне станцыі метро “Спартыўная” ў наваколлях могуць быць перабоі ў цеплазабеспячэнні, папярэдзіла прадпрыемства “Мінскэнерга”.
Гэта тычыцца дамоў па вул. Прытыцкага (39, 41, 43, 45, 47, 49, 51, 59), Бельскага (24, 26), Еўфрасінні Полацкай (1, 5), Адоеўскага (70), а таксама царквы прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
“У ліквідацыі парушэння задзейнічана дзве брыгады аварыйна-аднаўленчай службы філіялаў “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП “Мінскэнерга”. Час аднаўлення нармальнага рэжыму цеплазабеспячэння па вышэй названых адрасах будзе паведамлена дадаткова”, — адзначыла арганізацыя.
Тэмпература паветра ў Мінску зараз — 5 градусаў марозу, уначы і раніцай 9 лютага — да 9 градусаў марозу.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


