Ціханоўская сустрэлася з амерыканскім дыпламатам Смітам, які вывозіў з Беларусі Кузнечыка і Маўшук
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2025/02/photo_2025-02-13_20-39-37.jpg)
13 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская паведаміла ў сваім тэлеграм-канале аб праведзенай 13 лютага ў Вільнюсе сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстаферам Смітам.
“Спадар Сміт учора быў са “спецыяльнай аперацыяй” у Мінску — вызваліць нашых палітвязняў”, — падкрэсліла палітык.
“Я падзякавала спадару Сміту за яго намаганні, за ўзаемадзеянне і каардынацыю з Офісам і перадала асабістую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу і дзяржсакратару Рубіа. Менавіта дзякуючы іх палітычнай волі гэта стала магчымым”, — адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, Сміт у сваю чаргу пацвердзіў, што палітвязні былі вызваленыя “аднабакова”, “без нейкіх саступак з амерыканскага боку” беларускім уладам.
“Я рада, што ў нас завязваюцца даверныя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй, і ўчора мы ўбачылі канкрэтныя вынікі гэтага супрацоўніцтва”, — заявіла дэмлідар.
На сустрэчы, як паведаміла Ціханоўская, былі абмеркаваныя “наступныя крокі па вызваленні іншых палітвязняў”. “Так, наша мэта — каб усе выйшлі на волю, каб былі спыненыя рэпрэсіі. Гэта неабходная ўмова, каб мог пачацца нацыянальны дыялог. І я бачу, што з амерыканскага боку ёсць жаданне і гатоўнасць нам у гэтым спрыяць”, — удакладніла палітык.
Таксама, паводле яе слоў, на сустрэчы ўзнімаліся пытанні працягу стратэгічнага дыялогу ЗША і беларускіх дэмсілаў і далейшага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, “асабліва ў кантэксце бягучых перамоў па Украіне”.
“Нельга дапусціць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Расіі, і трэба рабіць усё магчымае, каб вывесці Беларусь з вайны”, — рэзюмавала Ціханоўская.
Інфармацыя аб вызваленні палітвязняў Андрэя Кузнечыка (экс-супрацоўнік “Радыё Свабода”) і Алены Маўшук, а таксама “грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца”, з’явілася ў тэлеграм-канале Ціханоўскай 12 лютага.
Гэтыя навіны палітык назвала “цудоўнымі”, а тых, хто вызваліўся — “закладнікамі рэжыму”.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа вітаў вызваленне гэтых людзей. “Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і іншых краінах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1.300 палітычных зняволеных, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі”, — адзначыў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства ў заяве 12 лютага.
Падрабязнасці вывазу Кузнечыка і Маўшук у Літву Сміт паведаміў у каментары тэлеканалу CNN.
“Гэта была спецыяльная аперацыя, падчас якой мы перасеклі беларускую мяжу, прыбылі ў Мінск і сустрэліся з беларускімі калегамі, якія перадалі нам гэтых трох затрыманых. Яны былі перададзеныя ў наша распараджэнне, пасля чаго мы вывезлі іх у Літву. Асаблівая падзяка Літве за аказаную падтрымку. Як ужо згадвалася, сярод вызваленых ёсць адзін грамадзянін ЗША, што з’яўляецца велізарнай перамогай і водгукам на стратэгію “мір праз сілу” прэзідэнта Трампа. Беларусы рэагуюць на гэта, і мы будзем працягваць працаваць, пакуль не вернем дадому ўсіх амерыканцаў”, — сказаў амерыканскі дыпламат.
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/01/pozirk_color_blank_1128x752-354x236.jpg)
Вызвалены амерыканец не Юрась Зянковіч — Вячорка
- ЭканомікаМэты ўладаў па прыросту ВУП на 4,1% і інфляцыі да 5% у 2025 годзе выглядаюць няўзгодненымі — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку лютага суседнія краіны ЕС спынілі больш за 400 спроб нелегальнай міграцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларуская моладзь лічыць, што патрыёты павінны жыць і працаваць у краіне — Інстытут сацыялогіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧвэрць беларусаў заявіла пра зніжэнне даходаў — даследаванне BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваБелстат: Плошча загінулых лясных насаджэнняў за год павялічылася ў 3,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка