Мінск 18:33

За год больш за 90 кіроўцаў уцяклі з месца ДТЗ, дзе былі пацярпелыя — МУС

28 лютага, Позірк. У 2024 годзе 93 кіроўцы, у тым ліку 15 нецвярозых, уцяклі з месцаў дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх былі пацярпелыя, паведамляе 28 лютага прэс-служба МУС.

“У гэтых здарэннях 11 чалавек загінулі і 89 атрымалі траўмы”, — гаворыцца ў рэлізе.

Большасць такіх выпадкаў звязана з наездамі на пешаходаў у цёмны час сутак, удакладніла ведамства: “Кіроўцы з’язджаюць у надзеі пазбегнуць адказнасці, аднак іх практычна заўсёды знаходзяць”.

Міністэрства нагадала, што за пакіданне месца ДТЗ прадугледжаны штраф да 25 базавых велічыняў (1.050 рублёў) або пазбаўленне права кіравання на тэрмін да двух гадоў.

“За пакіданне пацярпелага ў небяспецы надыходзіць крымінальная адказнасць, а ўцёкі становяцца абцяжваючым акалічнасцю. Вадзіцель абавязаны заставацца на месцы і прыняць усе меры для аказання дапамогі пацярпелым”, — сказана ў паведамленні.

Падзяліцца: