Лукашэнка заявіў пра “значныя намаганні” Беларусі для “ўрэгулявання супрацьстаянняў” ва Украіне і іншых месцах

11 сакавіка, Позірк. “Мы выступаем за мірнае вырашэнне любых канфліктаў дыпламатычным шляхам і прыкладаем значныя намаганні для больш хуткага ўрэгулявання ўзброеных супрацьстаянняў у суседняй Украіне і іншых гарачых пунктах”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка ў Мінску, прымаючы даверчыя граматы шэрагу замежных амбасадараў.
Аргументаваць сваё сцвярджэнне палітык паспрабаваў, згадаўшы беларускія ініцыятывы “па пабудове роўнай і непадзельнай архітэктуры бяспекі, у тым ліку на еўразійскай прасторы, правядзенні ўсёабдымнага дыялогу ў духу Сан-Францыска” (раней заяўлялася, што Мінск лічыць такім абвешчаныя ў 1945 годзе ў гэтым амерыканскім горадзе “прынцыпы і асновы пабудовы шчаснага свету, сярод якіх шматбаковасць, справядлівасць і супрацоўніцтва”).
Даверчыя граматы Лукашэнку ўручылі амбасадары Босніі і Герцагавіны, Буркіна Фасо, Грузіі, Індыі, Кеніі, Лаоса, Малайзіі, М’янмы і Пакістана.
“Паверце, там, дзе нам не выстаўляюць ультыматумы, дзе не дыктуюць умовы, дзе мы бачым супадзенне поглядаў і ўяўленняў, не перашкодзіць ні адлегласць, ані розныя веравызнанні або культурныя традыцыі, каб дамовіцца”, — заявіў гаспадар сустрэчы дыпламатам краін, кіраўнікі якіх (акрамя Буркіна Фасо і М’янмы; прэм’ер апошняй на мінулым тыдні наведваў Беларусь) павіншавалі спікера з “перавыбраннем” па выніках “выбараў” 26 студзеня.
У інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыё Наўфалу Лукашэнка прапанаваў прэзідэнтам ЗША, Расіі і Украіны правесці перамовы ў Мінску па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
“Хочаце, прыязджайце… Вось тут сядзем спакойна, без шуму, без крыкаў, дамовімся. Таму перадайце Трампу — я яго чакаю тут разам з Пуціным і Зяленскім. Сядзем і спакойна дамовімся. Калі вы хочаце дамовіцца”, — сказаў ён, відавочна, даўшы зразумець, што таксама хоча ўзяць удзел у такіх перамовах.
Ініцыятыву Лукашэнкі падтрымаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, удакладніўшы ў той жа час, што яна пакуль нідзе не абмяркоўвалася. Вашынгтон і Кіеў прапанову беларускага палітыка на гэты момант не каментавалі.
Варта адзначыць, што афіцыйны Мінск ад самага пачатку расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны 24 лютага 2022 года адкрыта падтрымлівае Маскву.
Гл. таксама:
Лукашэнка злёгку павучыў жыццю Трампа і распавёў, як ратаваў Маскву і ўвесь свет (на рускай мове)

- Грамадства
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаў па выніках паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПоўны камплект тавараў для школьніка каштуе ад 335 да 1.385 рублёў — МАРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас больш як удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка