Больш за 93% імпартаваных Расіяй малочных тавараў — з Беларусі

14 сакавіка, Позірк. У імпартных пастаўках малочных тавараў у Расію доля Беларусі складае больш за 93%, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд).
Паводле інфармацыі расійскага ведамства, у 2024 годзе аб’ём увозу адпаведнай беларускай прадукцыі дасягнуў 953 тыс. тон.
Акрамя таго, летась на Беларусь прыпадала палова імпарту ўсёй мясапрадукцыі — 354 тыс. т (асноўныя катэгорыі — ялавічына, птушка, гатовая мясная прадукцыя) і 17% рыбы і морапрадуктаў — 108 тыс. т.
“Асноўнымі экспартнымі відамі прадукцыі з Расіі ў Беларусь з’яўляюцца рыба- і мясапрадукты”, — адзначае Рассельгаснагляд.
Паведамляецца, што “тавараабарот падкантрольнай ветнагляду прадукцыі паміж краінамі расце з года ў год”. Летась у Беларусь было пастаўлена больш як 138 тыс.т мясапрадуктаў (+18% да 2023 года, асноўная катэгорыя — свініна) і больш як 85 тыс. т рыбапрадуктаў (+22%).
Па выніках 2024 года ў Беларусь з РФ пастаўлена рапсу — 603,2 тыс. т, макухі — 318,9 тыс. т, пшаніцы — 230,3 тыс. т, кавуноў — 76,7 тыс. т, рэпчатай цыбулі — 31,8 тыс. т, агуркоў — 18,6 тыс. т.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі паказаў, што цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) у студзені 2025 года выраслі ў параўнанні са снежнем 2024-га на 1,4% (у гадавым вымярэнні — на 10,1%).
Па выніках першага месяца 2025 года Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле дынамікі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У цэлым па саюзе (без даных па Арменіі) зафіксаваны рост на 2,4%. У Казахстане — на 3,8%, Беларусі — на 3,3%, Расіі — на 2,1%, Кыргызстане — на 1,8%.

- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка