Дэпутаты Еўрапарламента падпісалі 846 паштовак беларускім палітвязням

14 сакавіка, Позірк. У межах акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі з хэштэгам #EPStandsBYyou, якая адбывалася ў Еўрапейскім парламенце (ЕП) з 10 па 13 сакавіка, дэпутаты падпісалі 846 паштовак, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”, адзначыўшы, што гэта рэкорд за ўвесь час правядзення такіх мерапрыемстваў.
12 сакавіка прэс-служба беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла, што “з 10 па 13 сакавіка еўрадэпутаты будуць падпісваць і адпраўляць паштоўкі беларускім палітвязням — людзям, якія незаконна ўтрымліваюцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі. Мэта кампаніі — нагадаць, што 1.300 палітвязняў у краіне не застаюцца ў ізаляцыі: пра іх ведаюць, за іх змагаюцца, і іх вызваленне застаецца прыярытэтам міжнароднай супольнасці”.
Падкрэслівалася, што на той момант да акцыі далучылася 500 еўрадэпутатаў з 720, але колькасць падпісаных імі паштовак не называлася. Ініцыятарам кампаніі стала спікер ЕП Раберта Метсола, першымі ўдзельнікамі — Ціханоўская і еўрадэпутаты “з розных палітычных груп”.
Гэта была трэцяя падобная акцыя, папярэднія адбыліся ў снежні 2022 і сакавіку 2024 года.
Па стане на 14 сакавіка беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.214 чалавек.
- ПалітыкаНа думку ідэолагаў Лукашэнкі, Польшчу "засмучае дагэтуль", што яна страціла "халопаў у асобе беларусаў“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка