Экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава пакінула Беларусь (дапоўнена)

17 сакавіка, Позірк. Экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава, якая была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, пакінула Беларусь. Пра гэта паведаміла ў “Фэйсбуку” яе маці Ганна Канавалава познім вечарам 16 сакавіка.
“Ну, вось, адбылося!!! Мы дачакаліся!!! Пасля 1.555 дзён няволі… Мы нарэшце змаглі абняцца!“ — напісала яна.
Маці актывісткі падзякавала тым, хто дапамагаў ёй з унукамі “выстаяць, а часам і выжыць“: “Я перад вамі ў неаплачаным даўгу. Усіх абдымаю”.
Яна таксама апублікавала відэа сустрэчы з дачкой. Антаніна Канавалава на ім падзякавала “ўсім тым, хто на працягу чатырох з паловай гадоў” падтрымліваў яе сям’ю: “Ваша ўвага — гэта прыклад сапраўднага чалавечага стаўлення, якое бязважка, але так сагравае”.
“Ваша дапамога неацэнная. На такіх, як вы, трымаецца свет”, — дадала яна.
Аб выхадзе 36-гадовай Канавалавай на волю стала вядома 15 снежня мінулага года. Па дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна“, яна вызвалілася па памілаванні.
Пасля затрымання 6 верасня 2020 года Канавалава была прыгаворана да 5,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Жанчыну абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала “Армія з народам” і ва ўдзеле ў руху Сяргея Ціханоўскага “Краіна для жыцця”.
Унесена ў спісы тых, хто мае дачыненне да “экстрэмісцкай” дзейнасці і “тэрарыстычнай” дзейнасці.
Атрымала ў зняволенні інваліднасць трэцяй групы па зроку.
Па крымінальнай справе праходзіў таксама муж Канавалавай Сяргей Ярашэвіч. Паводле тых жа артыкулаў ён быў асуджаны таксама на 5,5 гады зняволення. Пазней яго прыгаварылі яшчэ да дзевяці месяцаў пазбаўлення волі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
У сямейнай пары двое малалетніх дзяцей. У апошнія гады яны пражываюць з бабуляй у вымушанай эміграцыі ў Польшчы.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

