Улады анексаванага Крыма хочуць павялічыць колькасць турыстаў з Беларусі, зараз іх доля ў турпатоку нязначная

18 сакавіка, Позірк. Работа па прыцягненні турыстаў з Беларусі ў анексаваны Расіяй Крым з’яўляецца “прыярытэтнай для рэгіёна”, заявіў пастаянны прадстаўнік прэзідэнта РФ на гэтым украінскім паўвостраве Георгій Мурадаў.
“З мэтай прыцягнення беларускіх турыстаў у Крым з 27 па 29 сакавіка 2025 года Міністэрства курортаў і турызму Рэспублікі Крым возьме ўдзел з адзіным крымскім стэндам у Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2025″ у Мінску”, — цытуе Мурадава ТАСС.
Праграмай візіту ў Мінск “прадугледжаныя рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі туріндустрыі, Федэрацыі прафсаюзаў і Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі бакамі”, сказаў чыноўнік.
З яго каментара вынікае, што доля беларусаў сярод тых, хто наведвае Крым, нязначная.
Паводле слоў Мурадава, у 2024 годзе замежнікі склалі толькі 1% ад агульнай колькасці турыстаў, якія наведалі паўвостраў, 87% з іх — гэта грамадзяне краін СНД. Канкрэтных лічбаў ён не прывёў.
У ліпені 2024 года ўкраінскі бок паведамляў, што Кіеву вядома як мінімум пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржорганамі анексаванага Крыма.
У верасні першы намеснік пастаяннага прадстаўніка гэтага рэгіёна пры прэзідэнце РФ Міхаіл Саламенцаў заявіў пра намеры пашырыць транспартныя зносіны паміж Беларуссю і анексаваным Крымам. “Паветранае злучэнне закрыта, таму мы думаем, як пашырыць гэты напрамак з пункту гледжання тавараабароту, лагістыкі, а таксама турыстычнай сферы”, — заявіў ён.
Улады анексаванага паўвострава, паводле яго слоў, хочуць, каб “як мага больш беларусаў прыязджала ў Крым”. Ён падкрэсліў, што ў турыстычны сезон “назіраў шмат машын з беларускімі нумарамі”.
30 лістапада 2021 года ў інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву “Расія сёння” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — “гэта расійскі Крым”, а пасля рэферэндуму 2014 года “і дэ-юрэ Крым стаў расійскім”. Паводле яго сцвярджэння, украінскія вайскоўцы без бою аддалі Крым, асцерагаючыся, што паўвостраў пяройдзе пад кантроль НАТА.
Улады ў Мінску падтрымалі ўварванне Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года і з таго часу не хаваюць супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі захопленых тэрыторый.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+